Генрых Радакоўскі

Генрых Радакоўскі (польск.: Henryk Hipolit Rodakowski) — (9 ліпеня 1823, Львоў28 снежня 1894 г., Кракаў) — польскі жывапісец.

Генрых Радакоўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 ліпеня 1823(1823-07-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1894(1894-12-28)[1][3][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, партрэтыст
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з сям'і юрыстаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта, але адначасова 18411845 вывучаў жывапіс у майстэрні Ёзэфа Данхаўзера (1805-1845).

У 1846 годзе з'ехаў у Парыж, каб вучыцца пад кіраўніцтвам Леона Канье  (руск.). Неўзабаве напісаны ім партрэт Генрыха Дэмбінскага  (руск.) быў узнагароджаны залатым медалём. Эжэн Дэлакруа высока ацаніў працы Радакоўскага.

У 1867 годзе ён вярнуўся на радзіму ў аўстрыйскую Галіцыю і пасяліўся ў маёнтку Палагічы  (руск.) (цяпер Івана-Франкоўская вобласць Украіны), потым у Бортніках (Жыдачыўскі раён) каля Ходарыва, потым у Вене і затым канчаткова пасяліўся ў Кракаве.

У 1893 годзе быў абраны старшынёй кракаўскага Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. 24 снежня 1894 года быў прызначаны дырэктарам кракаўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, але раптоўна памёр праз чатыры дні.

Карціны правіць

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць