Генры Джэйнс Фонда (англ.: Henry Jaynes Fonda; 16 мая 1905 — 12 жніўня 1982) — амерыканскі акцёр тэатра і кіно, лаўрэат прэміі «Оскар», бацька акцёраў Пітэра і Джэйн Фонда.

Генры Фонда
Henry Fonda
Імя пры нараджэнні Генры Джэймс Фонда
Дата нараджэння 16 мая 1905(1905-05-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1982(1982-08-12)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька William Brace Fonda[d][4]
Маці Elma Herberta Jaynes[d][4]
Жонка Margaret Sullavan[d][5], Frances Ford Seymour[d][5], Susan Blanchard[d][5], Afdera Franchetti[d][5] і Shirley Maye Adams[d][5]
Дзеці Пітэр Фонда і Джэйн Фонда
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, ваенна-марскі афіцэр, пчаляр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, тэлепрадзюсар, акцёр, кінапрадзюсар
Кірунак вестэрн[d] і спагеці-вестэрн
Узнагароды
IMDb ID 0000020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фонда стаў вядомы як акцёр Брадвея. Яго дэбют у Галівудзе адбыўся ў 1935 годзе. Кар’ера рэзка пайшла ў гару пасля атрымання намінацыі на прэмію Оскар у 1940 годзе за ролю Тома Джоада ў фільме «Гронкі гневу», пастаўленым паводле аднайменнага рамана Джона Стэйнбека аб фермерскай сям’і з Аклахомы, якая ў часы Вялікай Дэпрэсіі ў пошуках лепшага жыцця пераязджае на Захад, трапляючы ў Пыльны кацёл.

Усе шэсць дзесяцігоддзяў у Галівудзе Генры Фонда падтрымліваў свой ​​вобраз моцнага, абаяльнага мужчыны ў фільмах, якія сталі класікай Галівуда: «Выпадак у Окс-Боў», «Містэр Робертс», «Дванаццаць угневаных мужчын». Пазней ён здымаўся ў цяжкіх эпічных карцінах, як напрыклад, «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (у ролі нягодніка-забойцы) рэжысёра Серджа Леонэ, а таксама ў такіх лёгкіх камедыях як «Тваё, маё і наша» з Люсіль Бол.

Зноскі правіць

  1. а б Henry Fonda // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Henry Jaynes Fonda // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. а б в г д (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць