Генры Філдынг (англ.: Henry Fielding, 22 красавіка 1707 — 8 кастрычніка 1754) — англійскі пісьменнік, найбуйнейшы прадстаўнік англійскага і еўрапейскага Асветніцтва.

Генры Філдынг
Henry Fielding
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Henry Fielding
Псеўданімы «Капітан Геркулес Вінігар», некаторыя працы апублікаваны ананімна
Дата нараджэння 22 красавіка 1707(1707-04-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1754(1754-10-08)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Вялікабрытанія
Бацька Edmund Fielding[d][3][4]
Маці Sarah Gould[d][5][4]
Жонка Charlotte Craddock[d] і Mary Daniel[d]
Дзеці Henrietta Fielding[d], William Fielding[d] і Allen Fielding[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Міравы суддзя, навеліст, драматург
Гады творчасці 17281754
Кірунак Асветніцтва
Жанр сатыра, круцельскі раман (пікарэска)
Мова твораў англійская
Творы на сайце lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1726 Філдынг атрымаў адукацыю ў арыстакратычным Ітанскім каледжы, дзе напаткаў свайго будучага пажыццёвага сябра Уільяма Піта. Яго сястра, Сара Філдынг, таксама стала паспяховай пісьменніцай. Пасля недарэчнага здарэння з маладой кабетай, з-за якога яму пагражалі праблемы з законам, ён пераезджае ў Лондан, дзе і пачынаецца яго літаратурная кар’ера.

У 1728 ён піша сваю камедыю «Каханне ў розных масках» (Love in Several Masques), якую ставяць у адным з двух найлепшых тэатраў горада. Праз некаторы час Філдынг едзе ў Лейдэнскі ўніверсітэт, каб вучыць класічныя мовы і юрыспрудэнцыю, аднак з-за недахопу грошай мусіў вярнуцца ізноў у Лондан і пачаць працаваць пісьменнікам у тэатры.

Пасля вяртання ў Англію Філдынгу здаецца, што ён знайшоў сябе ў драматургіі. Яго наступнай камедыяй стала п’еса «Франт з Тэмпла» (1730), дзе распавядаецца аб студэнце-прайдзісвеце, які пасылае дадому вялізарныя рахункі на свечы, чарнілы, пёры, чым выклікае жах у сваіх бацькоў. Яны пачынаюць пужацца, каб ён не звар’яцеў ад упартых заняткаў. У тым жа годзе выходзіць камедыя «Палітык з кавярні, альбо суддзя ў пастцы» — прыклад даволі смелай сацыяльнай сатыры.

Жанравы пераход Філдынга ад камедыі гумараў да фарса сімвалізуе камедыя «Аўтарскі фарс» (1730), якая паставіла пісьменніка ў шэраг вядучых драматургаў Англіі.

Па-сапраўднаму вялікай падзеяй у творчасці Філдынга стала яго другая камедыя — «Трагедыя трагедый, альбо Жыццё і смерць Хлопчыка-з-пальчык Вялікага» (1731), да якой Уільям Хогарт зрабіў франтыспіс. Дзеянне адбываецца пры двары караля Артура, дзе вялікі герой Хлопчык-з-пальчык перамагае ворагаў, дабіваецца кахання волатак і прынцэс, але ў канцы гіне, з’едзены рудой каровай. П’еса карысталася вялікім поспехам сярод гледачоў і нават атрымала слова ўхвалы ад Джонатана Свіфта.

 
Тытульны ліст «Дон Кіхота ў Англіі»

У сваіх наступных п’есах Філдынг ставіць за мэту адлюстраваць тую галечу і карупцыю, якая прыйшла на змену тыраніі. У сваім творы «Дон Кіхот у Англіі» (Don Qvixote in England, 1734) ён дае магчымасць чытачу павандраваць разам з Рыцарам Маркотнага Вобразу, ацэньваючым поглядам паназіраць за тагачаснымі англійскімі парадкамі і жахнуцца ад шматлікіх сацыяльных пачвараў — сквайраў, мэраў і шынкароў. У п’есе «Жыццё і смерць Цвярозага Сэнсу» распавядаецца пра барацьбу каралевы Цвярозы Сэнс з Папамі і Законам, якія дабіваюцца яе смерці. Гэты твор уваходзіць у склад камедыі «Паскін, драматычная сатыра на сучаснасць» (Pasquin, a Dramatick Satire on the Times, 1736), дзе ён наведвае выбары, а дакладней, рэпетыцыю камедыі пад назвай «Выбары». У сваім «Гістарычным календары за 1736 год» (The Historical Register for the Year 1736) праз па-майстэрску прыхаваную сатыру ён выкрывае брытанскі ўрад і робіць агляд сацыяльных і маральных «каштоўнасцей» тагачаснага грамадства. Некаторыя з гэтых прац Філдынга былі бязлітасна раскрытыкаваныя тагачасным урадам на чале з сэрам Робертам Уолпалам.

Закон аб тэатральнай цэнзуры 1737 года быў вынікам працы Філдынга гэтага перыяду. Апошняй кропляй цярпення Уолпала была поўная сатырычнай з’едлівасці п’еса «Прысвячэнне публіцы» (The Vision of the Golden Rump), пасля якой ён унёс у абедзве палаты парламента законапраект аб тэатральнай цэнзуры. Неўзабаве закон быў прыняты. Відавочна, што пасля прыняцця такога закона ставіць п’есы ў жанры палітычнай сатыры было ўжо фактычна немагчыма. У такіх варунках Філдынгу нічога не заставалася, як пакінуць тэатр і пачаць ізноў працаваць у сферы юрыспрудэнцыі. Каб пракарміць сваю жонку і дваіх дзяцей, Філдынг пачынае займацца адвакацкай дзейнасцю. У гэты час ён піша свае апавядальныя творы, звярнуўся да жанру рамана.

У сацыяльна-палітычным рамане-памфлеце з рысамі пікарэскі «Гісторыя жыцця нябожчыка Джонатана Уайльда Вялікага» (напісаны каля 1739) працягваюцца традыцыі сатыры Дж. Свіфта. Раман «Гісторыя прыгод Джозефа Эндруса і яго сябра Абраама Адамса» (1742) задуманы як пародыя на раман «Памела» С. Рычардсана. Наватарскай стала яго «камічная эпапея ў прозе» (т. зв. раман вялікай дарогі) «Гісторыя Тома Джонса, знайдыша» (1749), у якой чалавечы лёс паказаны на шырокім сацыяльным фоне шляхам спалучэння шырокай эпічнасці з камернасцю і лірычнасцю, сур’ёзнасці з мяккім інтэлектуальным гумарам і вострай сатырай. Яго мастацкай манеры ўласціва «змяшаная паэтыка», перапляценне тэндэнцый асветніцкага класіцызму, барока, ракако і сентыменталізму (рысы апошняга ў рамане «Амелія», 1752).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць