Георгій Карлавіч Вагнер

Георгій Карлавіч Вагнер (6 (19) кастрычніка 1908, Спаск-Разанскі, Разанская губерня — 25 студзеня 1995, Масква) — савецкі і расійскі вучоны, філосаф, гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства і ганаровы грамадзянін горада Разані. Вядомы даследчык старажытнарускага мастацтва Ноўгарада, Суздаля, Пскова, Кастрамы, Уладзіміра, Разані.

Георгій Карлавіч Вагнер
Дата нараджэння 6 (19) кастрычніка 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1995(1995-01-25)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя мастацтваў[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Біяграфія правіць

У 1930 годзе скончыў мастацка-педагагічны тэхнікум  (руск.) у Разані. З 1933 года працаваў у Разанскім абласным краязнаўчым музеі  (руск.). У 1937 годзе быў арыштаваны і правёў дзесяць гадоў у Магаданскіх лагерах, працаваў на залатых капальнях Калымы. У 1947 годзе вярнуўся ў Разань, але праз два гады быў зноў арыштаваны і атрымаў адміністрацыйную спасылку ў Краснаярскі край, дзе працаваў у геалагічных партыях чарцёжнікам. Пасля рэабілітацыі паступіў на працу ў Інстытут археалогіі  (руск.) Акадэміі навук СССР на пасаду старшага лабаранта.

У 1968 годзе прадставіў да абароны кандыдацкую дысертацыю, але яму ў адмысловым парадку (з прычыны выключнай значнасці навуковых прац) была прысуджана ступень доктара мастацтвазнаўства.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўны круг навуковых інтарэсаў — Уладзіміра-Суздальская архітэктура і манументальная скульптура, старажытнаруская скульптура XIV-пачатку XVI стагоддзяў, дойлідства Старажытнай Разані, агульныя пытанні тэорыі мастацтва. Аўтар шэрагу фундаментальных навуковых прац.

Узнагароды правіць

У 1980 годзе ўзнагароджаны залатым медалём Акадэміі мастацтваў СССР. У 1983 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. У 1992 годзе Разанскім гарадскім саветам прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна горада Разані.

Памяць правіць

Імя Г. К. Вагнера ў 1998 годзе прысвоена Разанскаму мастацкаму вучылішчу  (руск.), якое 4 снежня 2008 года адзначыла сваё 90-годдзе[3], і Спаскаму гісторыка-археалагічнаму музею.

Надзея Фёдараўна Высоцкая прысвяціла Г. К. Вагнеру сваю кнігу «Жывапіс барока Беларусі»[4].

Публікацыі правіць

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Georgij Karlovič Vagner // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. LIBRIS — 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Родной город. Рязанский городской портал — По улицам Рязани прошли… тюбики с краской (05.12.2008)(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Аўтар-складальнік Н. Ф. Высоцкая. Жывапіс барока Беларусі. — Мн.: БелЭН, МФКД.2003. — 304 с. — (:с іл.). — ISBN 985-454-195-9.

Літаратура правіць

  • Вагнер Георгий Карлович: Некролог // Знамя: Спасск. — 1995. — 1 февр.
  • Бабий А. Н. Потомок чудотворцев // Благовест. — 1995. — 2. — С. 8.
  • Вагнер Георгий Карлович / С. В. Чугунов, А. Н. Бабий // Рязанская энциклопедия: В 2-х томах / Гл. ред. В. Н. Федоткин. — Рязань: Пресса, 1999. — Т. 1. — С. 146.
  • Художники Рязанского края XIX—начала XXI веков: Биобиблиографический словарь / ГУК «Рязанский государственный областной художественный музей им. И. П. Пожалостина». Комитет по культуре и туризму Рязанской области. — Рязань: Б.и., 2010. — С. 34-36. — 250 с. — 500 экз. (обл.)

Спасылкі правіць