Георгій Станіслававіч Таразевіч

Георгій Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён — 21 сакавіка 2003, Мінск) — савецкі і беларускі палітычны дзеяч.

Георгій Станіслававіч Таразевіч
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
29 лістапада 1985 — 28 ліпеня 1989
Папярэднік Іван Палякоў
Пераемнік Мікалай Дземянцей
Надзвычайны і паўнамоцны пасол РБ у Польшчы
1994 — 1995
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Сянько
Пераемнік Віктар Бурскі
Нараджэнне 17 ліпеня 1937(1937-07-17)
Смерць 21 сакавіка 2003(2003-03-21) (65 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць беларус
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць дыпламат, палітык, інжынер
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Георгій Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 года ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-геадэзіст», праз дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю (кандыдат тэхнічных навук).

Праца правіць

Партыйная кар’ера правіць

  • 1972—1973 — другі сакратар Савецкага райкама КПБ г. Мінска.
  • 1973—1977 — першы сакратар Савецкага райкама КПБ г. Мінска.
  • 1977—1980 — другі сакратар Мінскага гаркама КПБ.
  • 1980—1983 — старшыня выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
  • 1983—1985 — першы сакратар Мінскага гаркама КПБ.

З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і планава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых пунктах: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.

Давераная асоба Міхаіла Гарбачова. Выконваў пры ім функцыі свайго роду пасла па адмысловых даручэннях у гарачых пунктах.

У незалежнай Беларусі правіць

Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намеснікам Міністра замежных спраў, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Польшчы (19941995). Негатыўна паставіўся да правядзення майскага рэферэндума 1995 года. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сімволікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 года распараджэннем Прэзідэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), старшынёй яе Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі. У лютым 1998 года ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазіцыяй. Стаў старшынёй камітэта па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэта.

З выступленняў Георгія Таразевіча ў друку:

Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцці нямала непрыемнасцяў. І з апошняй маёй пасады пасла Беларусі ў Польшчы вызвалілі «ў сувязі з пераходам на іншую работу». Толькі вось якая гэтая работа, нават сам не ведаю і па сённяшні дзень… З аднаго боку, апынацца ў такой сітуацыі непажадана, а з другога — сумленне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна… [1].

Памёр 21 сакавіка 2003 года ў Мінску. Георгія Таразевіча пахавалі на Усходніх могілках у Мінску.

Зноскі

  1. Інтэрв’ю Г. С. Таразевіча «…Затое сумленне чыстае» // «Рэгіянальная газета», 24 лістапада 1995 года, № 31, стар. 2.

Спасылкі правіць