Гераклея Пантыйская

Геракле́я Панты́йская (грэч. Ἡράκλεια Ποντική) — старажытнагрэчаскі горад на паўночным усходзе Віфініі.

Старажытны горад
Гераклея Пантыйская
41°17′05″ пн. ш. 31°24′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Гераклея Пантыйская (Зямля)
Гераклея Пантыйская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гераклейская манета з выявай Амастрыды

Гераклея была заснавана выхадцамі з Мегары ў першай палове VI ст. да н. э. Названа ў гонар Геракла, паколькі лічылася, што ён спускаўся ў царства нябожчыкаў недалёка ад месца заснавання. Нашчадкі каланістаў падпарадкавалі карэннае насельніцтва з умовай, што не будуць прадаваць іх за межы поліса ў рабства. Пазней гераклейцы самі стваралі калоніі. Найбольш знакамітай з іх быў Херсанес у Таўрыдзе.

У IV ст. да н. э. Клеарх, вучань Платона, заснаваў мясцовую дынастыю тыранаў. Пасля 322 г. да н. э. яе прадстаўнік Дыянісій ажаніўся з Амастрыдай, адной з апошніх прадстаўніц дынастыі Ахеменідаў, і прыняў тытул манарха. Аднак у II—I стст. да н. э. Гераклея была моцна саслаблена ваеннымі дзеяннямі з манархамі Віфініі. У 78 г. да н. э. трапіла ў склад Рымскай дзяржавы.

У першыя стагоддзі н. э. з’яўлялася важным цэнтрам распаўсюджання хрысціянства. Адсюль паходзіў Святы Феадор.

Зноскі

Спасылкі правіць