Герань пірэнейская[3] (Geranium pyrenaicum) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).
Расце на вышынях ад 300 да 2000 метраў. Дасягае вышыні каля 30-60 см. Цвіце з мая па кастрычнік. Кветкі ад бледна-фіялетавага да глыбока-фіялетавага колеру.
Від Герань пірэнейская ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
- Geranium pyrenaicum lusitanicum
- Geranium pyrenaicum pyrenaicum
Верхняя частка расліны ўжываецца пры болях у жываце.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.