Геранім Фларыян Радзівіл

харунжы вялікі літоўскі

Геранім Фларыян Радзівіл (4 мая 1715, Белая, Берасцейскае ваяводства — 17 мая 1760) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат. Падчашы вялікі літоўскі (1739—1750), харунжы вялікі літоўскі (1750—1760).

Геранім Фларыян Радзівіл
Якуб Весэль  (ням.) (бел.. «Партрэт Гераніма Фларыяна Радзівіла»
Якуб Весэль  (ням.). «Партрэт Гераніма Фларыяна Радзівіла»
Трубы
Трубы
харунжы вялікі літоўскі
25 жніўня 1750 — 17 мая 1760
Папярэднік Юзаф Чартарыйскі[d]
Пераемнік Станіслаў Фердынанд Жавускі
падчашы вялікі літоўскі
31 сакавіка 1739 — 25 жніўня 1750
Папярэднік Аляксандр Пацей
Пераемнік Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
Нараджэнне 4 мая 1715(1715-05-04)
Смерць 17 мая 1760(1760-05-17)[1] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Караль Станіслаў Радзівіл[2]
Маці Ганна Кацярына з Сангушкаў
Жонка Тэрэза з Сапегаў[d][2][3], Магдалена з Чапскіх[d][2] і Анеля з Мянчынскіх[d][2]
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Святога Губерта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын Караля Станіслава Радзівіла і Ганны Кацярыны з Сангушкаў.

Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1730—1735 гадах падарожнічаў за мяжой. З 1731 года стаў фактычным уладальнікам (юрыдычным з 1744 года) т. зв. «Нойбургскіх маёнткаў». Трымаў таксама Пшэмысльскае і Крычаўскае староствы.

Меў 6-тысячнае войска (па колькасці раўнялася войску Вялікага Княства Літоўскага). Гарнізоны размяшчаліся ў Слуцку (галоўныя сілы), Белай, Біржах, Кейданах, Невелі, Себежы, Крычаве, Капылі, Нягневічах, Рубяжэвічах, Беліцы і набіраліся з мясцовай шляхты і ваенна-служылых людзей (зямян, выбранцаў і інш.); афіцэры запрашаліся часткова з-за мяжы. У Бялай, пасля ў Слуцку трымаў афіцэрскую школу (кадэцкі корпус). Геранім Фларыян Радзівіл захоўваў жорсткі парадак у сваіх гарадах і маёнтках, задушыў Крычаўскае паўстанне 1743—1744 гадоў. У 1756 годзе пачаў будаваць на востраве Жыд-возера (перайменаваў яго ў Князьмор, цяпер возера Чырвонае) мураваны замак пад назвай Венецыя; меркаваў стварыць на возеры флот з артылерыяй.

Заснаваў тэатр у Белай і Слуцкі тэатр Радзівілаў (1751), артысты для якога рыхтаваліся ў спецыяльнай школе (першая ў Рэчы Паспалітай). Сабраў карцінную галерэю, вялікую бібліятэку, арганізаваў значнае будаўніцтва ў сваіх рэзідэнцыях — Белай і Слуцку.

У шлюбах з Тэрэзай Сапегай, Магдаленай Чапскай і Анеляй Мянчынскай дзяцей не меў, і яго маёнткі перайшлі да брата Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць