Герард 'т Хоафт (нідэрл. Gerardus (Gerard)' t Hooft, нар. 5 ліпеня 1946, Хелдэр, Нідэрланды) — прафесар Утрэхцкага ўніверсітэта (Нідэрланды), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1999) (сумесна з Марцінусам Велтманам).

Герард ’т Хоафт
нідэрл.: Gerardus (Gerard) 't Hooft
Дата нараджэння 5 ліпеня 1946(1946-07-05)[1][2] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, педагог, прафесар, пісьменнік-дакументаліст, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка і фізіка[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][7]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Марцінус Велтман
Член у
Узнагароды
Сайт webspace.science.uu.nl/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герард 'т Хоафт разам са сваім навуковым кіраўніком Марцінусам Велтманам распрацавалі тэорыю, якая дапамагла растлумачыць квантавую структуру электраслабых узаемадзеянняў. Гэтую тэорыю стварылі ў 1960-я гады Шэлдан Глэшау, Абдус Салам і Стывен Вайнберг, якія выказалі здагадку, што слабое і электрамагнітнае ўзаемадзеянні з’яўляюцца праявай адзінага электраслабога ўзаемадзеяння. Але прымяненне тэорыі для разліку ўласцівасцей часціц, якую яны прадказвалі, было безвыніковым. Распрацаваныя 'т Хоафтам і Велтманам матэматычныя метады рэнармалізацыі янг-мілсаўскіх палёў, як безмасавых, так і атрымаўшых масу з прычыны спантаннага парушэння сіметрыі, дазволілі прадказаць некаторыя эфекты электраслабага ўзаемадзеяння, у прыватнасці, ацаніць масы прамежкавых вектарных базонаў W ± і Z0, прадказаных тэорыяй і неўзабаве пасля гэтага адкрытых эксперыментальна. Атрыманыя значэнні добра суадносяцца з эксперыментальнымі значэннямі. Метадам Велтмана і 'т Хоафта таксама была разлічаная маса топ-кварка, эксперыментальна знойдзенага ў 1995 годзе ў Нацыянальнай лабараторыі імя Э. Фермі (Фермілаб, ЗША).

Узнагароды правіць

  • Прэмія Дэні Хайнемана ў галіне матэматычнай фізікі (1979)
  • Прэмія Вольфа па фізіцы (1981)
  • Залаты медаль Лорэнца (1986)
  • Залатая медаль Джанкарла Віка (1997)
  • Срэбраны медаль Оскара Клейна (1999)
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999)
  • Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (2010)
  • Імем 'т Хоафта названы астэроід 9491 Тхоафт.

Зноскі

  1. Gerardus 't HooftNobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.
  2. Gerardus 't Hooft // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 17 студзеня 2024.
  4. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  5. Leidse Hoogleraren Праверана 18 снежня 2019.
  6. https://inspirehep.net/authors/1019113
  7. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  8. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць