Герб Ашмянаў — адзін з сімвалаў горада Ашмяны Ашмянскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.

Герб Ашмянаў
Дэталі
Зацверджаны 2006
Шчыт
Французскі
Заснаванне 17 ліпеня 2006

Гісторыя правіць

Магдэбургскае права Ашмяны атрымалі ў 1683 годзе. З’явіўся і герб, але выява яго пакуль не вядома.

 
Выява з велікакняжацкага прывілея 1792 года

Гістарычны герб быў нададзены гораду 3 чэрвеня 1792 года каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім: «срэбнае поле шчыта падзяляецца на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — шчыт, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё»[1].

У 1840-х быў нададзены іншы герб. У верхняй частцы была Пагоня (як герб Віленскай губерні), а ў ніжняй частцы замест радавога герба былога караля быў прадстаўлены ў блакітным полі мядзведзь з наступным тлумачэннем: «На знак палявання жыхароў на мядзведзяў».

Апісанне правіць

Сучасны герб уяўляе сабой французскі шчыт, які мае перакулена-вілападобны падзел. У правым чырвоным полі намалявана рука, якая трымае залатыя шалі, у левым блакітным — залаты шчыт, у ніжнім сярэбраным — цяля чырвонага колеру[2] як элемент родавага герба Панятоўскіх[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць