Герб Балгарыі уяўляе сабой цёмна-чырвоны шчыт, увянчаны гістарычнай каронай Балгарыі. На шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах каранованы залаты леў. Шчыт трымаюць два залатых каранаваных льва. Пад шчытом размешчаныя галіны дуба і стужка з дэвізам "Съединението прави силата" (Адзінства дае сілу).

Герб Балгарыі

Прынята лічыць, што тры льва азначаюць тры гістарычныя землі Балгарыі: Мезія, Фракія і Македонія.

Апісанне. правіць

Цяперашні герб Балгарыі прыняты народным зборам у 1997 годзе. Гэта злёгку змененая версія герба, які выкарыстоўваўся ў 1927-1946 гг. Гэты герб, у сваю чаргу, засноўваўся на асабістым гербе балгарскага цара Фердынанда I. Паводле канстытуцыі Балгарыі, прынятай у 1991 годзе.

На працягу некалькіх гадоў паміж палітычнымі партыямі не цішэлі спрэчкі аб дакладным выглядзе герба. Апошняе рашэнне было зацверджана ў законе аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Балгарыя ад 4 жніўня 1998.

Гісторыя правіць

 
Герб, надрукаваны ў Стэматаграфіі
 
Герб Царства Балгарыя
 
Герб Народнай Рэспублікі Балгарыя

Найстаражытная выява льва, як сімвала Балгарыі, адносіцца да 1294 года, задакументавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "герб караля Балгарыі". Найболей верагодна, што гэта цар Смілецс або яго блізкі папярэднік. Нa гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы XIV ст. нейкі арабскі вандроўца бачыў у Тырнова выяву трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара Яна Шышмана. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Марока.

У 1396 годзе балгарскія землі былі захопленыя Асманскай імперыяй, але балгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Балгарскія геральдычныя знакі гэтага часу, якія захаваліся ў еўрапейскіх і балканскіх зборах гербаў, сімвалізуюць незалежнасць дзяржавы. Паступова змяняліся і з'яўляліся новыя версіі герба, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сімвалам Балгарыі і яе кіраўнікоў. У 1595 годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку XVIII ст. геральд Павел Рыцер-Віцезовіч змяніў колер герба: леў стаў залаты, а шчыт - цёмна-чырвоны.

Гэты варыянт прыняў знакаміты мастак Хрыстафор Жэфаровіч у сваёй Стэматаграфіі, надрукаванай у 1741 годзе. Яго версія моцна паўплывала на балгарскую інтэлігенцыю і рэвалюцыянераў падчас нацыянальнага абуджэння Балгарыі, калі леў разглядаўся і шырока выкарыстоўваўся як галоўны нацыянальны сімвал. Пасля атрымання Балгарыяй незалежнасці падчас Руска-Турэцкай вайны (1877-78) герб Жэфаровіча быў пакладзены ў аснову новага дзяржаўнага герба. Ён апісаны ў Тырноўскай канстытуцыі 1879 года.

Выгляд і дэталі герба не былі сапраўды ўсталяваныя адмысловым законам. Таму, некалькі дзесяцігоддзяў ён прымаў розныя формы: малая форма; малая форма без гербатрымальнікаў і дэвізу, але з плашчом; вялікая форма з плашчом і сцягамі; сярэдняя форма з гербатрымальнікам і дэвізам. Гэтая заблытаная сітуацыя была вырашаная парламентскай камісіяй, сабранай у 1923 годзе. Яна зацвердзіла сярэднюю форму, якая выкарыстоўвалася як асабісты герб цара Фердынанда I і яго сына - Барыса III, але без дынастычных сімвалаў.

У 1944 годзе надышоў новы час для балгарскай геральдыкі - камуністычная эра. Традыцыйны герб быў заменены эмблемай. Залаты леў быў захаваны, але змешчаны на неапраўданае гістарычна авальнае сіняе поле, акружанае пшанічнымі каласамі, перавязанымі стужкай з датай утварэння рэспублікі; унізе шасцярэнька, а ўверсе камуністычная зорка. Гэтая эмблема паходзіць ад герба СССР.Пасля крушэння аўтарытарнага кіравання ў 1989 годзе і некалькіх гадоў спрэчак, герб 1927-1946 гг. быў вернуты з невялікімі зменамі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць