Нацыянальны герб Бангладэш быў прыняты пасля аб'явы незалежнасці ў 1971 годзе.

Герб Бангладэш
Дэталі
Заснаванне 1971

У цэнтры герба эмблема гарлачыкі, апраўленая каласамі рысу. Над гарлачыкам размешчаны чатыры зоркі і трыліснік джуту[1]. Гарлачык (Shapla) з'яўляецца нацыянальнай кветкай Бангладэш, яна сустракаецца паўсюдна на тэрыторыі краіны. Рыс увасабляе тое, што Бангладэш з'яўляецца аграрнай краінай. Чатыры зоркі ўяўляюць чатыры прынцыпы, якія былі замацаваны першай канстытуцыяй Бангладэш, прынятай у 1972 годзе, першапачаткова гэта былі нацыяналізм, атэізм, сацыялізм і дэмакратыя. Цяпер яны сімвалізуюць нацыяналізм, дэмакратыю, ісламскі сацыялізм і іслам[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі