Герб Башкартастана

Герб Башкартастана з'яўляецца сімвалам Башкартастана.

Герб Башкартастана

Апісанне правіць

Герб Башкартастана ўяўляе сабой выяву помніка Салавату Юлаеву на фоне ўзыходнага Сонца і яго промняў, упісаную ў круг, апраўлены нацыянальным арнаментам. Ніжэй намалявана суквецце курая, стужка, афарбаваная ў колеры дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Башкартастан, з надпісам па белым полі: «Башкартастан». У каляровым малюнку герба помнік Салавату Юлаеву і арнамент — залацістага, кветка курая — зялёнага, узыходнае сонца — светла-залацістага, промні сонца — жоўтага, фон паміж помнікам і арнаментам — белага, унутраная і знешняя акружнасці — цёмна-залацістага колераў.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць