Герб Венгрыі уяўляе сабой падзелены вертыкальна напалам геральдычны шчыт. Геральдычна правая (для гледача левая) частка шчыта падзеленая на восем гарызантальных якія чаргуюцца чырвоных і срэбных палос. У левай частцы шчыта ў чырвоным полі срэбны шасціканцовы крыж, які стаіць на ўвянчаным залатой каронай зялёным грудзе, сярэднім з трох (дадзеная выява з'яўляецца некалькі перайначаным гербам Славакіі, якая доўгі час уваходзіла ў склад Венгрыі). Шчыт увянчаны каронай Святога Іштвана.

Герб Венгрыі
Дэталі
Зацверджаны 3 ліпеня 1990 года[1]
Карона
Карона Святога Стэфана
Заснаванне 3 ліпеня 1990


Зноскі

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць