Герб Віцебскай вобласці

Герб Віцебскай вобласці — афіцыйны сімвал Віцебскай вобласці. Сучасны варыянт герба прыняты ў 2009 годзе.

Герб Віцебскай вобласці
Дэталі
Шчыт
французскі
Заснаванне 2 чэрвеня 2009
Аўтар герба Віктар Аляксандравіч Ляхар
Мастак Віктар Аляксандравіч Ляхар

Апісанне правіць

Апісанне герба[1]:

  Герб Віцебскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у чырвоным полі якога намаляваны срэбны вершнік у латах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай — шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. Герб завяршае вялікая залатая гарадская карона з пяццю зубцамі, унізе яго апраўляюць дзве залатыя дубовыя галіны, абвітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай  

У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб Віцебскай губерні. Мастак герба — В.А. Ляхар.[2]

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Гербы Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага адлюстроўваліся на ваяводскай харугвы[ru]: на пярэднім баку яе была Пагоня[3][4], а на адваротным — Спас Нерукатворны[ru][5][6].

Апісанне герба Віцебскага ваяводства было такім:

  у чырвоным полі рыцар ў срэбных латах са срэбным шчытом з выявай залатога шасціканцовага крыжа, які заносіць на галавой срэбны меч з залатым эфесам і скача на срэбным кані з залатымі ўзбраеннем, збруяй і вачамі, сядло таксама залатое  

Расійская імперыя правіць

8 снежня 1856 года быў зацверджаны герб Віцебскай губерні, заснаваны на гербе Віцебскага ваяводства з мінімальнымі зменамі.

Апісанне герба:

  У чырвоным полі, срэбны вершнік ва ўзбраенні, з паднятым шчытом; сядло на срэбным кані чырвонае, пакрытае трохканцовым залатым, з блакітнай аблямоўкай, дываном. Шчыт увянчаны Імператарскай каронай і акружаны залатымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай[ru][7]
 

На зацверджаным вялікім гербе Расійскай імперыі[ru] прысутнічаў Віцебскі герб:

  у чырвоны полі «срэбны вершнік ва ўзбраенні, з паднятым шчытом і круглым тарчам[ru]; сядло на срэбным кані чырвонае, пакрытае трохканцовым залатым, з блакітнай аблямоўкай, дываном»[8]
 

Сучасны герб правіць

Вясной 2009 года дэпутаты Віцебскага абласнога Савета зацвердзілі праект герба вобласці, у аснове якога ляжаў герб Віцебскай губерні Расійскай імперыі. Зацверджаны герб указам прэзідэнта Беларусі № 277 ад 2 чэрвеня 2009.

Галерэя правіць

Глядзіце таксама правіць

Зноскі

  1. Указ Президента РБ № 277 "Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области" от 02.06.2009. belzakon.net. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  2. Герб Витебской области. www.heraldicum.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2010. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  3. Витебский герб: культурный фетиш или напоминание | Геральдика.ру. geraldika.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2015. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  4. Ткачев М. Национальные символы: народ и история Архівавана 20 сакавіка 2022. // «Советская Белоруссия», 11 и 12 октября 1989 года
  5. Шаланда А. И. Святы арханёл Міхаіл — герб Наваградскага ваяводства ВКЛ ў ХVІ—ХVІІІ стст. // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы Архівавана 13 лютага 2020. (бел.)
  6. Шаланда А. И. Зямельныя гербы Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХІV-ХVІІІ ст. // Герольд Litherland, № 2, 2001 г. (бел.)
  7. Винклер П.П. фон.. Гербы городов, губерний, областей и посадов Российской Империи, внесенные в полное собрание законов с 1649 по 1900 год С. 212. www.runivers.ru (28 сакавіка 1900). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020.
  8. Высочайше утверждённые всеподданнейшие доклады Министра Юстиции (Собр. Узак. 1882 г. Ноября 19, ст. 704). — І. О полном титуле Императорского Величества и ІІ. Описание Большого Государственного герба // ПСЗРИ. Собрание 1881—1913 гг. Том 2, узаконение № 1159 от 3 ноября 1882 года. — С. 435. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 17 чэрвеня 2022.

Спасылкі правіць