Герб Кувейта быў прыняты ў 1963 годзе. У круглай эмблеме бачны доу з сцягам Кувейта на фоне белых аблок і блакітнага неба і блакітна-белых хваль. Над караблём вісіць белая стужка, на якой чорным шрыфтам напісана назва дзяржавы «الكويت دولة». Светлакарычневы сокал з карычнева-белымі пер'ямі апраўляе эмблему. На яго грудзях шчыт з нацыянальным сцягам.

Герб Кувейта
Дэталі
Заснаванне 1963

Доу як знак марскіх традыцый краіны можна знайсці таксама на гербах Катара і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Сокал — знак племя прарока Мухаммада.

Спасылкі правіць