Герб Ліпнішак — геральдычны сімвал Ліпнішак, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 6 чэрвеня 1633: «у чырвоным полі вершнік з дзідай у руцэ»[1].

Сучасная рэканструкцыя герба Ліпнішак (злева) і яго выява з велікакняжацкага канфірмацыйнага прывілея 1792 (Метрыка ВКЛ, справа)

Беларускі геральдыст Анатоль Цітоў адзначае, што варыяцыя «Пагоні», калі яздок трымае дзіду ўперавес, больш нідзе, акрамя Ліпнішскага гарадскога герба, пакуль не знойдзены. Спецыяліст не выключае, што дадзены варыянт з’яўляецца, у пэўнай ступені, рэмінісцэнцыяй іканаграфіі св. Глеба[2].

У 2007 годзе гербу быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. 2-е выд. — Мн., 2010. — С. 107.

Літаратура правіць