Герб Навагрудка — геральдычны сімвал Навагрудка і Навагрудскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны рашэннем Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад 16 мая 2001 года № 70.

Герб Навагрудка
Дэталі
Шчыт
барочны
Заснаванне 16 мая 2001

Гісторыя правіць

 
Выява герба з велікакняжацкага прывілея 1792 года

Першыя звесткі пра гербы Навагрудка змяшчаюцца ў гербоўніку польскага геральдыста XVI ст. Барташа Папроцкага, у якім гаворыцца, што «ваяводства Наваградскае ўжывае за герб анёла чорнага ў полі чырвоным, горад Наваградак ужывае за герб Пагоню, пры якой ёсць Замак». Праз пэўны час з герба знік замак, i абодва гербы (з чорным анёлам i Пагоняй) пачалі лічыць ваяводскімі. У канцы XVI ст. з гербаў знікае і чорны анёл[1].

18 сакавіка 1595 кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надае новы герб гораду: «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала ў чорным узбраенні з крыламі за спінай; у правай руцэ меч, у левай — шалі»[2].

Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілея:

  ...печати местской на ратуш Архангела Михаила в одной раце меч, а в другой вага.  

На пачатку XVIII ст. навагрудскі герб быў дапоўнены змеем-д’яблам. Расійскі варыянт герба, зацверджаны ў 1845 г., у асноўным захаваў гэтую ж кампазіцыю, толькі з некаторымі зменамі (архангел павярнуў меч вастрыём на змея, у якога зніклі крылы)[1].

У 1857 г. Расійскі дэпартамент геральдыкі ўвёў новыя правілы складання зямельных i гарадскіх гербаў, якія прадугледжвалі выкарыстанне знешніх упрыгожанняў. Паводле гэтых правілаў у 1860-х гг. разам з праектамі гербаў больш як дзесяці беларускіх гарадоў быў складзены і новы герб На­ваградка, на якім архангел быў заменены на стылізаванае крыло i руку з мечам[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 16 мая 2001[3]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 74.

Апісанне правіць

Герб Навагрудка ўяўляе сабой барочны шчыт, у чырвоным полі якога Святы Арханёл Міхаіл, які стаіць на зялёнай зямлі ў чорным даспеху з крыламі за спіной. У правай руцэ ў яго меч, у левай — шалі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Пякарскі Анатоль. Навагрудскія гербы Архівавана 8 верасня 2019. // Спадчына, 1993, № 5. С. 2-3.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. Решение сессии Новогрудского районного Совета депутатов от 16 мая 2001 г. № 70.

Літаратура правіць