Дзяржаўны герб Науру уяўляе сабой шчыт, падзелены на тры часткі. У верхняй частцы на залатым плеценым полі размешчаны сімвал, які некалі быў адным з алхімічных сімвалаў фосфару, паколькі да нядаўняга часу аснову эканомікі вострава складалі фасфарыты. Плецены фон сімвалізуе народ Науру. У правым (у геральдыцы боку вызначаюцца ад уладальніка) ніжнім сярэбраным полі — птушка фрэгат, якая сядзіць на шасце над акіянскімі хвалямі. У левым ніжнім — галінка кветак Calophyllum на блакітным полі. Шчыт атачае вяроўкамі з пальмавага лісця і пёрамі фрэгата. Дванаццаціканцовая зорка над шчытом узята са сцяга. Стужка ў верхняй частцы нясе назву краіны на мясцовай мове. Стужка ўнізе нясе нацыянальны дэвіз краіны God's Will First («Перш за ўсё божая воля»).

Герб Рэспублікі Науру
Дэталі
Зацверджаны 1968
Заснаванне 1968

Малюнак герба быў створаны ў 1968 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці; афіцыйна пачаў выкарыстоўвацца з пачатку 1970-х гадоў.