Герб Паўднёвага Судана

Герб Паўднёвага Судана — адзін з афіцыйных знакаў Рэспублікі Паўднёвы Судан. Праект герба быў ухвалены кабінетам аўтаномнага ўрада Паўднёвага Судана ў красавіку 2011 года.

Герб Паўднёвага Судана
Дэталі
Заснаванне ліпень 2011
Выкарыстанне Афіцыйныя дакументы і лісты, выдадзеныя ўрадам Паўднёвага Судана

Апісанне правіць

Асноўны элемент герба - арлан-крыкун з выпрастанымі крыламі, які глядзіць на сваё правае плячо. Перад ім намаляваныя шчыт і перакрыжаваныя дзіды і рыдлёўка. У кіпцюрах арлан трымае скрутак з назвай дзяржавы. Арлан сімвалізуе сілу і зоркасць, шчыт і дзіда - гатоўнасць да абароны дзяржавы, а рыдлёўка - гатоўнасць працаваць, каб накарміць насельніцтва.

Гісторыя правіць

Да абвяшчэння Паўднёвым Суданам незалежнасці 9 ліпеня 2011 года асноўным элементам афіцыйнай эмблемы (герба) суданскага аўтаномнага рэгіёну Паўднёвы Судан з'яўлялася драпежная птушка-сакратар. Галава птушкі была звернутая направа, крылы раскінутыя ў бакі. Эмблема сімвалізавала сілу і вытрымку. Між крыламі была размешчана белая стужка з дэвізам «Перамога за намі» (англ.: Victory is Ours). Пад птушкай размяшчаўся надпіс з афіцыйным назвай суданскай дзяржавы: "Рэспубліка Судан" (англ.: The Republic of Sudan). Перад птушкай быў намаляваны геральдычны шчыт. Знешняе кальцо эмблемы ўтрымлівала надпісы "УРАД ПАЎДНЁВАГА СУДАНА" (англ.: GOVERNMENT OF SOUTHERN SUDAN) і GOSS.

Гл. таксама правіць