Герб Самалі ўяўляе сабой блакітны шчыт з залатой аблямоўкай, які мае ў цэнтры сярэбраную пяціканцовую зорку. Шчыт увенчаны стылізаванай залатой каронай з пяццю зубцамі і падтрымліваецца двума звернутымі адзін да аднаго леапардамі натуральнага колеру, якія стаяць на змацаваных залатой стужкай скрыжаваных дзідах пад скрыжаванымі зялёнымі пальмавымі галінамі.

Герб Самалі
Дэталі
Зацверджаны 10 кастрычніка 1956 года[1]
Заснаванне 1956

Апісанне правіць

Сучасны герб Самалі быў прыняты 10 кастрычніка 1956 г, калі Самалі яшчэ не была незалежнай дзяржавай. Пасля абвяшчэння незалежнасці брытанскага і італьянскага Самалі, і аб'яднання іх у адзіную дзяржаву, сімвалізм пяціканцовай зоркі ў гербе Самалі набыў новае значэнне - аб'яднанне ўсіх самалійцаў, якія жывуць у пяці розных дзяржавах (Джыбуці, Кенія, Самалі, Самаліленд, Эфіопія), у адзіную дзяржаву - Вялікае Самалі.

Гісторыя герба правіць

Герб Брытанскага Самалі правіць

 
Герб Брытанскага Самалі 1903—1950
 
Герб Брытанскага Самалі 1950—1960

Герб Італьянскага Самалі правіць

 
Герб Італьянскага Самалі 1919—1956

Герб Самалі, прыняты 8 чэрвеня 1919 уяўляў сабою шчыт, падзелены гарызантальна хвалістай белай лініяй. Верхняя частка шчыта была сіняй з леапардам натуральнага колеру і белай пяціканцовай зоркай, а ніжняя — чырвонага колеру з дзвюма шасціканцовымі зоркамі.

Зноскі

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць