Герб Слоніма — геральдычны сімвал Слоніма, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 4 студзеня 1591: «у блакітным полі залаты леў з гербам „Ліс“ у лапах»[1].

Сучасная рэканструкцыя герба Слоніма (злева) і яго выява з вялікакняжацкага прывілея 1792 (справа)

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 красавіка 1998[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 13.

Афіцыйнае апісанне:

У сінім полі барочнага шчыта залаты леў трымае ў лапе срэбны герб «Ліс».

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Решение Слонимского горисполкома от 30 апреля 1998 г. № 194.

Літаратура правіць