Герб Смаленскай вобласці

Герб Смаленскай вобласці з'яўляецца сімвалам Смаленскай вобласці. Прыняты 10 снежня 1998.

Герб Смаленскай вобласці

Апісанне правіць

Герб Смаленскай вобласці ўяўляе сабой выяву ў срэбным шчыте на чорнай гармаце з залатым лафетам залатой птушкі Гамаюн з крыламі і хвастом, упрыгожанымі чырвоным і зялёным колерам. Шчыт увянчаны гістарычнай зямельнай (вялікакняжацкай узору 1730 года) шапкай і акружаны стужкай ордэна Леніна. Дэвіз «НЕСГИБАЕМЫЙ ДУХ ВСЁ ПРЕВОЗМОЖЕТ» напісаны чорнымі літарамі на срэбнай стужцы, пераплеценай са скрыжаванымі зялёнай з залатымі жалудамі галіной дуба (справа) і зялёным сцяблом льна (злева) з блакітнымі маючымі залатую (жоўтую) сярэдзіну кветкамі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць