Герб Узбекістана

Герб Узбекістана — афіцыйны дзяржаўны сімвал Рэспублікі Узбекістан. Зацверджаны 2 ліпеня 1992 года.

Герб Узбекістана

Апісанне правіць

Дзяржаўны герб Рэспублікі Узбекістан уяўляе сабой малюнак узыхода сонца над гарамі, рэкамі і квітнеючай далінай, акружанымі вянком, які складаецца справа з каласоў пшаніцы і злева — з галінак бавоўніка з расчыненымі скрыначкамі бавоўны. У верхняй частцы герба знаходзіцца васьміграннік, які сімвалізуе знак сцвярджэння рэспублікі, усярэдзіне якога паўмесяц з зоркай. У цэнтры герба намаляваная птушка Хумо з — сімвал шчасця і свабодалюбства. Унізе на банце стужкі вянка, якая сімвалізуе Дзяржаўны сцяг рэспублікі і надпіс " O'ZBEKISTON " (першапачаткова ўжываўся кірылічны варыянт «ЎЗБЕКИСТОН»). У каляровым малюнку Дзяржаўнага герба Рэспублікі Узбекістан птушка Хумо і рэкі — серабрыстыя, сонца, каласы, расчыненыя скрыначкі бавоўны і надпіс «O'ZBEKISTON» — залацістыя; галінкі, лісце бавоўніка, горы і даліны — зялёныя, бавоўна ў адчыненай скрыначках — белыя; стужка трохкаляровая, якая адпавядае колерам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Узбекістан; васьміграннік блакітны, апраўлены залацістай аблямоўкай; паўмесяц і зорка — белыя.