Герб Уша́чаў — афіцыйны геральдычны сімвал Ушачаў.

Герб Ушачаў
Дэталі
Зацверджаны 26 ліпеня 2002
Шчыт
барочны
Заснаванне 26 ліпеня 2002

Апісанне правіць

У сярэбраным полі барочнага шчыта выява Святога Лаўрэнція, за постаццю залатая рака.

Гісторыя правіць

Герб разам з магдэбургскім правам быў нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 23 чэрвеня 1758: «у белым полі каля залатой ракі выява святога Лаўрэнція»[1]. Герб зафіксаваны на адбітку гарадской пячаці на дакуменце 1764 года[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус герб атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавы матрыкул краіны герб уключаны пад № 96.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць