Герб Швецыі афіцыйна існуе ў двух варыянтах - вялікі (stora riksvapnet) і малы (lilla riksvapnet).

Вялікі герб Каралеўства Швецыі

Шчыт правіць

Шчыт падзелены на чатыры поля. У першым і чацвёртым (верхнім левым і ніжнім правым) палях размешчана па тры шведскіх каралеўскіх кароны. У другім і трэцім (верхнім правым і ніжнім левым) палях намаляваны традыцыйны леў дынастыі Фалькунгаў. Малы шчыт у сярэдзіне — герб дынастыі Бернададтаў.

Шчытадзержацелі. правіць

Шчыт падтрымліваюць два льва з раздвоенымі хвастамі, на іх галавах шведская каралеўская карона. Пысы львоў адкручаныя ад шчыта. Леў на працягу стагоддзяў быў важным элементам шведскай геральдыкі і асабліва дзяржаўнага герба.

Каралеўскія ордэны правіць

Шчыт можа быць упрыгожаны каралеўскімі ордэнамі. Вялікі герб заўсёды ўпрыгожваецца ордэнам Серафімаў — вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Швецыі.

У адрозненне ад малога герба, які можа быць акружаны толькі ордэнам Серафімаў, вялікі герб можа быць акружаны ўсімі або любым з чатырох каралеўскіх ордэнаў. Часцей выкарыстоўваюцца ўсё — Паўночнай Зоркі, Вазы і Мяча. Ордэн Карла XIII можа таксама атачаць шчыт.

Ордэны размяшчаюцца ў наступным парадку (меней ганаровы перад больш ганаровым): Карла XIII, Ваза, Палярнай Зоркі, Сворд, Серафіма.

Малы герб правіць

 
Малы герб

Малы герб уяўляе сабой сіні шчыт, увянчаны каралеўскай каронай, на якім намаляваныя тры кароны (дзве над адной). Шчыт можа быць акружаны стужкай ордэна Серафіма.

Малы герб звычайна выкарыстоўваецца ўрадам Швецыі і яго службамі. Да герба з ухвалы геральдычнай калегіі можа быць далучаны знак які азначае дзейнасць службы. Герб вышыты на ўсіх паліцэйскіх мундзірах.

Рэгуляванне выкарыстання. правіць

Любое ўжыванне выявы двух карон над адной,як на малым гербе, рэгулюецца законам Швецыі (act 1970:498). Забароненае выкарыстоўваць герб у камерцыйных мэтах.