Герб Ямайкі — афіцыйны геральдычны сімвал дзяржавы Ямайка. У асноўным успадкаваны ад брытанцаў. Герб з невялікімі мадыфікацыямі быў прадстаўлены Ямайцы ў 1661 пад Каралеўскім Ордэрам. Арыгінал быў распрацаваны Уільямам Сэнкрафтам, тады архібіскупам Кентэрберыйскім.

Герб Ямайкі

Апісанне правіць

Намаляваны на гербавым шчыце чырвоны крыж на белым полі — «крыж Святога Георга» — узяты са старога англійскага сцяга і нагадвае пра шматвяковыя сувязі з Вялікабрытаніяй. Ананасы, змешчаныя на шчыце, не гралі і не граюць вялікай ролі ў гаспадарцы, вырошчваюцца ў нязначнай колькасці. Яны сімвалізуюць трапічную расліннасць і сельскую гаспадарку ў цэлым. Аб трагічнай гісторыі Ямайкі нагадваюць шчытатрымальнікі — фігуры карэнных жыхароў вострава — індзейцаў-аравакаў, цалкам знішчаных іспанцамі яшчэ ў XVI стагоддзі (пасля на іх месца ангельцы завезлі неграў-рабоў з Афрыкі). Кошык з пладамі і садавіной у руках індыянкі і лук у руках індзейца нагадваюць аб іх асноўных занятках — земляробстве і паляванні. Даволі бедную фаўну Ямайкі прадстаўляе на гербе кракадзіл, што стаіць на бервяне, якое сімвалізуе мясцовую флору. Шлем над шчытом традыцыйны для гербаў былых брытанскіх уладанняў, колеры вянка адпавядаюць колерам поля і крыжа на шчыце, а колеры намёта — колерам гэтага поля і ананасаў.

Дэвіз — Out of many, one people (на англійскай мове азначае «З многіх — адзіны народ»).