Герд Мюлер

нямецкі футбаліст (1945–2021)

Герхард (Герд) Мюлер (ням.: Gerhard (Gerd) Müller; 3 лістапада 1945 — 15 жніўня 2021) — нямецкі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Футбол
Герд Мюлер
Герд Мюлер на прэзентацыі ў Берліне (чэрвень 2006)
Герд Мюлер на прэзентацыі ў Берліне (чэрвень 2006)
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Герхард Мюлер
Мянушкі Bomber der Nation і Kleines dickes Müller
Нарадзіўся 3 лістапада 1945(1945-11-03)[1][2]
Нёрдлінген, Баварыя, Германія
Памёр 15 жніўня 2021(2021-08-15)[3] (75 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 176 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1960—1963 Сцяг Германіі Нёрдлінген
Клубная кар’ера[* 1]
1963—1964 Сцяг Германіі Нёрдлінген 31 (51)
1964—1979 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 453 (398)
1979—1981 Сцяг ЗША Форт Лодэрдэйл Страйкерс 71 (38)
Нацыянальная зборная[* 2]
1966 Сцяг Германіі ФРГ (да 23) 1 (1)
1966—1974 Сцяг Германіі ФРГ 62 (68)
Трэнерская кар’ера
1992—2014 Сцяг Германіі Баварыя II (Мюнхен) трэнер
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Мексіка 1970
Золата ФРГ 1974
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Бельгія 1972
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародная кар’ера правіць

Мюлер забіў 68 галоў у 62 матчах за нацыянальную зборную ФРГ і з’яўляецца адным з нешматлікіх гульцоў, якія адыгралі больш за 50 матчаў, хто забіў галоў больш, чым выходзіў на поле. Нават Пеле не мае такога дасягнення.

За зборную ён пачаў выступаць у 1966 годзе і скончыў 7 ліпеня 1974 года, выйграўшы чэмпіянат свету на родным стадыёне ў Мюнхене. У фінальным матчы супраць Нідэрландаў, які скончыўся з лікам 2:1, Мюлер забіў пераможны гол. Пасля Мюлер тлумачыў сваё рашэнне завяршыць кар’еру ў зборнай ва ўзросце 28 гадоў жаданнем больш праводзіць часу з дачкой.

Доўгі час яму належаў рэкорд па колькасці галоў, забітых на чэмпіянатах свету, пакуль на чэмпіянаце 2006 Раналду не перасягнуў гэты рэкорд. Раналду гуляў на чатырох чэмпіянатах, забіваў на трох. Герд Мюлер выступаў толькі на двух, у 1970 годзе ён забіў 10 і ў 1974 — 4. Таксама ён быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Еўропы, на якім зборная ФРГ стала пераможцам.

Зноскі

  1. Gerd Muller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gerhard (»Gerd«) Müller // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. FC Bayern mourns the passing of Gerd MüllerБаварыя Мюнхен, 2021. Праверана 15 жніўня 2021.

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.