Герман Вайнгертнер

Герман Вайнгертнер (ням.: Hermann Weingärtner; 27 жніўня 1864, Франкфурт-на-Одэры — 22 снежня 1919, Франкфурт-на-Одэры) — нямецкі гімнаст, тройчы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1896.

Герман Вайнгертнер
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 27 жніўня 1864(1864-08-27)
Памёр 22 снежня 1919(1919-12-22) (55 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герман Вайнгертнер

У складзе нямецкай зборнай па гімнастыцы ён стаў чэмпіёнам у спаборніцтвах на брусах і перакладзіне. Таксама, ён заняў першае месца ў індывідуальным спаборніцтвах на перакладзіне.

Вайнгертнер таксама быў тройчы прызёрам гульняў — срэбным у практыкаваннях на кані і кольцах, і бронзавым у апорным скачку.

Яго шэсць медалёў, палова з якіх залатыя, зрабілі яго самым выніковым спартсменам гульняў, а па колькасці залатых медалёў ён стаў другім пасля свайго суайчынніка Карла Шумана.

Вайнгертнер быў гандляром i ўпраўляючым басейна ў Франкфурце-на-Одэры. Ён патануў у Одэры, спрабуючы выратаваць чалавека.