Герман Маліньш

латвійскі футбаліст

Герман Маліньш (лат.: Germans Māliņš, нар. 12 кастрычніка 1987, Рыга) — латвійскі футбаліст, брамнік клуба «Албертс» з Рыгі.

Футбол
Герман Маліньш
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1987(1987-10-12)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Латвія
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія Албертс
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Латвія Сконта (Рыга) 93 (1/-64)
2007   Латвія Алімп (Рыга) 27 (-62)
2013—2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (-3)
2015 Латвія Сконта (Рыга) 7 (-9)
2016—2017 Латвія РФШ (Рыга) 41 (-44)
2018 Латвія Рыга 4 (-5)
2019 Латвія Елгава 17 (-17)
2020 Швецыя Норвермланд (Амб’ёрбю) 11
2021— Латвія Албертс (Рыга)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Латвія Латвія (да 17) 2
2005 Латвія Латвія (да 19) 3
2006—2008 Латвія Латвія (да 21) 11 (-5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 лістапада 2017

Клубная кар’ера правіць

З 2006 года выступаў за рыжскі «Сконта», сезон 2007 правёў у арэндзе ў «Алімпе». З 2008 года стаў замацоўвацца ў асноўным складзе «Сконта» і нарэшце стаў капітанам каманды. У 2011 і 2012 гадах быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Латвіі.

У красавіку 2013 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе стаў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова. Дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 3 жніўня 2013 года ў матчы супраць «Нафтана», пасля ў сезоне 2013 яшчэ двойчы з’явіўся на полі ў чэмпіянаце і адзін раз — у Кубку Беларусі.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. У пачатку сезона 2014, у выніку адхілення ад асноўнай каманды Андрэя Гарбунова і траўмы навабранца Сяргея Чэрніка, быў асноўным брамнікам БАТЭ. Аднак у матчы першага тура чэмпіянату, 29 сакавіка 2014 года супраць «Шахцёра», дапусціў грубыя памылкі, з-за якіх БАТЭ прайграў 0:2. Пасля гэтага матча Чэрнік заняў месца ў аснове, Маліньш жа больш не з’яўляўся на полі, а пачынаючы з верасня 2014 года перастаў трапляць нават на лаўку запасных. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2015 года пакінуў БАТЭ[4].

Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ Герман вярнуўся ў «Сконта». У якасці асноўнага брамніка гэтага клуба распачаў сезон 2015, але хутка страціў месца ў аснове. У пачатку 2016 года, пасля таго як «Сконта» не здолеў атрымаць ліцэнзію на сезон 2016 і быў пераведзены ў Першую лігу, Маліньш папоўніў склад іншага рыжскага клуба — РФШ. У пачатку 2018 года перайшоў у «Рыгу», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў рэзервовым брамнікам.

Сезон 2019 пачаў у складзе «Елгавы». У 2020 годзе гуляў у чацвёртым дывізіёне Швецыі за клуб «Норвермланд», а ў пачатку 2021 года вярнуўся ў Латвію і далучыўся да клуба «Албертс» з другога дывізіёна.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя Латвіі розных узростаў.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць