Герой Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода і ганаровае званне ў Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

Званне заснавана 26 кастрычніка 1975. Узнагарода створана на ўзор савецкага звання Герой Савецкага Саюза. Званне Героя ГДР прысвойвалася за гераічныя заслугі ў стварэнні ГДР, умацаванне яе абараназдольнасці і міжнароднага аўтарытэту, а таксама за заслугі ў барацьбе з фашызмам. Узнагароджанаму ўручалася Залатая зорка Героя ГДР, вырабленая з золата 960 пробы і брыльянтаў, а з 1978 года адначасова і ордэн Карла Маркса. Званне Героя ГДР не касавалася і спініла існаваць адначасова са спыненнем існавання ГДР у 1990 годзе.

У адрозненне ад СССР, званне Героя ГДР з'яўлялася выключна рэдкай узнагародай. Усяго здзейснена 15 узнагароджанняў. Пры гэтым адной асобе яно было прысвоена тройчы - Л. І. Брэжневу і траім асобам двойчы. Такім чынам, гэта званне прысвоена 10 асобам - 6 грамадзянам ГДР і 4 грамадзянам СССР. За выключэннем чацвярых касманаўтаў, усе ўзнагароджаныя - вышэйшыя кіраўнікі дзяржавы і ўзброеных сіл.

Кавалеры правіць