Герт Вілдэрс (нідэрл.: Geert Wilders) (нар. 6 верасня 1963, Венло) — нідэрландскі палітык. З’яўляецца дэпутатам парламента Нідэрландаў з 1998 года, першапачаткова ў якасці прадстаўніка «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасць набыў дзякуючы сваёй цвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамеда з краіны, калі б ён жыў у наш час»[3].

Герт Вільдэрс
нідэрл.: Geert Wilders
Кіраўнік парламенцкай фракцыі «Партыя Свабоды»
з 2006
Кіраўнік урада Ян Петэр Балкенэндэ
Нараджэнне 6 верасня 1963(1963-09-06) (60 гадоў)
Сцяг Нідэрландаў Венло, Нідэрланды
Бацька Johannes Henricus Andreas Wilders[d][1]
Маці Maria Anne Ording[d][1]
Жонка Krisztina Wilders[d][2]
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Веравызнанне атэізм
Партыя Партыя свабоды
Адукацыя
Прафесія Палітык, рэжысёр, пісьменнік
Дзейнасць палітык, сцэнарыст, кінарэжысёр
Сайт geertwilders.nl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палітычная кар’ера правіць

У верасні 2004 года Вілдэрс пакінуў шэрагі ліберальнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», членам якой ён быў з 1989 года, і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вілдэрса з пазіцыяй партыі па пытанні аб пачатку перамоў з Турцыяй аб уступе ў Еўрасаюз, а таксама мноства іншых пытанняў.

Палітычныя погляды правіць

Вілдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Галандыю. Па шматлікіх пытаннях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрландскага палітыка Піма Фартайна. Вілдэрс зняў дакументальны кароткаметражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

Зноскі

  1. а б geni.com — 2006.
  2. Internet Movie Database — 1990.
  3. Dutch populist attacks Koran, Prophet Mohammad (англ.)

Спасылкі правіць