Гнат Пятровіч Юра

Гнат Пятровіч Юра (8 студзеня 1888, с. Федвар, цяпер с. Падлеснае Александрыйскага раёна Кіраваградскай вобласці — 18 студзеня 1966, Кіеў) — украінскі тэатральны рэжысёр, акцёр, тэатральны педагог, народны артыст СССР (1940).

Гнат Юра
Імя пры нараджэнні Гнат Пятровіч Юра
Дата нараджэння 27 снежня 1887 (8 студзеня 1888)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1966(1966-01-18) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
 Украінская Народная Рэспубліка
 СССР
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог, кінарэжысёр
Гады актыўнасці з 1936
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст СССР— 1940 Сталінская прэмія — 1949 Сталінская прэмія — 1951
IMDb ID 0950998
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прафесійную сцэнічную дзейнасць пачаў у 1907 годзе. Працаваў у тэатрах Украіны. Яркі камедыйны акцёр, Юра развіваў лепшыя традыцыі ўкраінскага сцэнічнага мастацтва. Адзін з заснавальнікаў (1920) і кіраўнікоў (да 1954, у 1954—1961 сумесна з М. М. Крушальніцкім) Новага тэатра ў Вінніцы, які стаў Тэатрам імя Франко (з 1923 у Харкаве, з 1926 у Кіеве). Сярод найбуйнейшых рэжысёрскіх работ: «97» Куліша (1924, граў ролю Капысткі), «Вій» Вішні паводле Гогаля (1925), «Жаніцьба Фігаро» Бамаршэ (1933, граў ролю Фігара), «Ой, не хадзі Грыца…» Старыцкага (1938), «Скрадзенае шчасце» Франко (1940, 1956), «Багдан Хмяльніцкі» (1939), «Макар Дубрава» (1948), «Калінавы гай» (1950) Карнейчука, «Вяселле Свічкі» Качэргі (1960). З 1938 выкладаў у Кіеўскім тэатральным інстытуце (з 1946 — прафесар). Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР (1-5-га скліканняў).