Голас Радзімы — інфармацыйна-асветная газета для беларусаў за мяжой.

«Голас Радзімы»
Арыгінальная
назва
Голас Радзімы
Тып газета
Выдавец Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом і Выдавецкі дом «Звязда»
Заснавана 6 красавіка 1955
Мова беларуская
Галоўны офіс

Гісторыя правіць

Выдаецца з 6 красавіка 1955 года ў Мінску на беларускай мове штотыднёва. Да студзеня 1960 года называлася «За вяртанне на Радзіму».

Заснавана секцыяй Савецкага камітэта «За вяртанне на Радзіму» для прапаганды савецкага ладу жыцця сярод беларускіх эмігрантаў. З сярэдзіны 1970-х гадоў асвятляла жыццё, у тым ліку беларускай эміграцыі. З сярэдзіны 1990-х гадоў адзінае беларускае выданне, якое распаўсюджваецца сярод нацыянальнай дыяспары і ў асяроддзі замежных беларусістаў.

Інфармуе аб палітычных працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі, навінах грамадска-культурнага жыцця. Публікуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі, асвятляе жыццё беларусаў у далёкім і блізкім замежжы. Да 1993 года выдавалася «Бібліятэчка газеты «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур.

Спярша выдавалася Беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом. Потым да 2018 году з'яўлялася дадаткам да газеты «Советская Белоруссия». Зараз выдаецца як асобнае выданне Выдавецкім домам «Звязда».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць