Горан Іванішавіч

Горан Іванішавіч (харв.: Goran Ivanišević; 13 верасня 1971) — былы прафесійны харвацкі тэнісіст. Пераможца Уімблдана 2001 года. Член зборнай Харватыі, якая атрымала перамогу на Кубку Дэвіса 2005 года. Уладальнік двух бронзавых медалёў Алімпійскіх гульняў 1992 годаадзіночным і парным разрадах з Горанам Прпічам). У 1994 годзе займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, якое стала найвышэйшым у яго кар’еры.

Тэніс
Горан Іванішавіч
Нарадзіўся 13 верасня 1971(1971-09-13) (52 гады)
Спліт, Харватыя
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Рэзідэнцыя
Рост 193 см
Вага 82 кг
Прафесійная кар’ера 1988–2004
Вядучая рука левая (двухручны бэкхэнд)
Трэнер(ы)
Прызавыя грошы $19,878,007
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 599–333 (64.27%)
Тытулы 22
Найвышэйшы рэйтынг 2 (4 ліпеня 1994)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія чвэрцьфінал (1989, 1994, 1997)
Францыя чвэрцьфінал (1990, 1992, 1994)
Уімблдан перамога (2001)
ЗША паўфінал (1996)
Іншыя турніры
Фінал ATP паўфінал (1992, 1993, 1996)
Кубак Вялікага Шлема перамога (1995)
Алімпійскія гульні Бронзавы медаль (1992)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 263–226 (53.78%)
Тытулы 9
Найвышэйшы рэйтынг 20 (6 студзеня 1992)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/16 фіналу (1990, 1994)
Францыя фінал (1990, 1999)
Уімблдан 1/8 фіналу (1989, 1993)
ЗША чвэрцьфінал (1997)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні Бронзавы медаль (1992)
Кубак Дэвіса перамога (2005)
Кубак Хопмана перамога (1996)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Завяршыў выступы

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1988 годзе ў 16-гадовым узросце. За 16 гадоў выступаў выйграў 22 турніры ATP у адзіночным разрадзе і 9 — у парным, стаўшы самым паспяховым харвацкім тэнісістам у гісторыі. Апроч перамогі на Уімблдане ў 2001 годзе, тры разы гуляў у фіналах гэтага турніру (1992, 1994 і 1998) і два разы ў паўфіналах (1990 і 1995), а таксама ў паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША ў 1996 годзе. Абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры пасля паразы ў трэцім крузе Уімблдана 2004 года. Пасля завяршэння кар’еры час ад часу выступаў у ветэранскім туры чэмпіёнаў ATP (англ.: ATP Champions Tour).

Застаецца адным з самых вядомых і папулярных харвацкіх спартсменаў у свеце. Гэтаму паспрыялі і яго часам нетрадыцыйныя паводзіны на прэс-канферэнцыях і шматлікіх мерапрыемствах за межамі тэніса, напрыклад удзел у таварыскім матчы футбольнай зборнай Харватыі з нагоды завяршэння кар’еры капітана зборнай Званіміра Бобана ў 2002 годзе. У 1992 годзе атрымаў дзяржаўную спартыўную ўзнагароду імя Франьі Бучара і пяць разоў станавіўся спартсменам года ў Харватыі па версіі папулярнай газеты «Sportske novosti».

Фіналы турніраў правіць

Адзіночны разрад (22–27) правіць

Легенда
Турніры Вялікага Шлема (1–3)
Кубак Мастэрс (0–0)
Кубак Вялікага Шлема (1–1)
Серыя Мастэрс ATP (2–5)
ATP Championship Series (7–5)
Сусветная серыя ATP (11–13)
Тытулы паводле пакрыццяў
Хард (3–8)
Трава (2–4)
Грунт (3–6)
Дыван (14–9)
Вынік ПДВ Дата Турнір Пакрыццё Апанент у фінале Лік
Параза 1 22 мая 1989 Фларэнцыя, Італія Грунт   Гарасія дэ ла Пенья 4–6, 3–6
Параза 2 14 мая 1990 Умаг, Югаславія Грунт   Горан Прпіч 3–6, 6–4, 4–6
Перамога 1 16 ліпеня 1990 Штутгарт (o), Заходняя Германія Грунт   Гільерма Перэз Ралдан 6–7(2–7), 6–1, 6–4, 7–6(7–5)
Параза 3 20 жніўня 1990 Лонг-Айленд, ЗША Хард   Стэфан Эдберг 6–7(3–7), 3–6
Параза 4 10 верасня 1990 Бардо, Францыя Грунт   Гі Фаржэ 4–6, 3–6
Параза 5 24 верасня 1990 Базель, Швейцарыя Дыван (пам.[фт 1])   Джон Макінрой 7–6(7–4), 6–4, 6–7(3–7), 3–6, 4–6
Перамога 2 17 чэрвеня 1991 Манчэстэр, Вялікабрытанія Трава   Піт Сампрас 6–4, 6–4
Параза 6 12 жніўня 1991 Нью-Хэвэн, ЗША Хард   Петр Корда 4–6, 2–6
Перамога 3 30 снежня 1991 Адэлаіда, Аўстралія Хард   Крысціян Бергстром 1–6, 7–6(7–5), 6–4
Параза 7 3 лютага 1992 Мілан, Італія Дыван (пам)   Амар Кампрэзэ 6–3, 3–6, 4–6
Перамога 4 17 лютага 1992 Штутгарт (пам), Германія Дыван (пам)   Стэфан Эдберг 6–7(5–7), 6–3, 6–4, 6–4
Параза 8 22 чэрвеня 1992 Уімблдан, Лондан Трава   Андрэ Агасі 7–6(10–8), 4–6, 4–6, 6–1, 4–6
Перамога 5 5 кастрычніка 1992 Сідней (пам), Аўстралія Хард (пам)   Стэфан Эдберг 6–4, 6–2, 6–4
Перамога 6 26 кастрычніка 1992 Стакгольм, Швецыя Дыван (пам)   Гі Фаржэ 7–6(7–2), 4–6, 7–6(7–5), 6–2
Параза 9 4 студзеня 1993 Доха, Катар Хард   Барыс Бэкер 6–7(4–7), 6–4, 5–7
Параза 10 10 мая 1993 Рым, Італія Грунт   Джым Кур'е 1–6, 2–6, 2–6
Перамога 7 13 верасня 1993 Бухарэст, Румынія Грунт   Андрэй Чаркасаў 6–2, 7–6(7–5)
Перамога 8 18 кастрычніка 1993 Вена, Аўстрыя Дыван (пам)   Томас Мустэр 4–6, 6–4, 6–4, 7–6(7–3)
Параза 11 25 кастрычніка 1993 Стакгольм, Швецыя Дыван (пам)   Міхаэль Шціх 6–4, 6–7(6–8), 6–7(3–7), 2–6
Перамога 9 1 лістапада 1993 Парыж (пам), Францыя Дыван (пам)   Андрэй Мядзведзеў 6–4, 6–2, 7–6(7–2)
Параза 12 14 лютага 1994 Штутгарт (пам), Германія Дыван (пам)   Стэфан Эдберг 6–4, 4–6, 2–6, 2–6
Параза 13 20 чэрвеня 1994 Уімблдан, Лондан Трава   Піт Сампрас 6–7(2–7), 6–7(5–7), 0–6
Перамога 10 1 жніўня 1994 Кітцбухель, Аўстрыя Грунт   Фабрыс Сантаро 6–2, 4–6, 4–6, 6–3, 6–2
Параза 14 12 верасня 1994 Бухарэст, Румынія Грунт   Франка Дэйвін 2–6, 4–6
Перамога 11 10 кастрычніка 1994 Токіа (пам), Японія Дыван (пам)   Майкл Чан 6–4, 6–4
Параза 15 24 кастрычніка 1994 Стакгольм, Швецыя Дыван (пам)   Барыс Бэкер 6–4, 4–6, 3–6, 6–7(4–7)
Параза 16 8 мая 1995 Гамбург, Германія Грунт   Андрэй Мядведзеў 3–6, 2–6, 1–6
Перамога 12 5 снежня 1995 Кубак Вялікага Шлема, Мюнхен Дыван (пам)   Тод Марцін 7–6(7–4), 6–3, 6–4
Параза 17 8 студзеня 1996 Сідней, Аўстралія Хард   Тод Марцін 7–5, 3–6, 4–6
Перамога 13 29 студзеня 1996 Заграб, Харватыя Дыван (пам)   Сэдрык П'ялін 3–6, 6–3, 6–2
Перамога 14 12 лютага 1996 Дубай, ААЭ Хард   Алььберт Коста 6–4, 6–3
Параза 18 19 лютага 1996 Антверпен, Бельгія Дыван (пам)   Міхаэль Шціх 3–6, 2–6, 6–7(5–7)
Перамога 15 26 лютага 1996 Мілан, Італія Дыван (пам)   Марк Расэ 6–3, 7–6(7–3)
Перамога 16 4 сакавіка 1996 Ротэрдам, Нідэрланды Дыван (пам)   Яўген Кафельнікаў 6–4, 3–6, 6–3
Параза 19 18 сакавіка 1996 Key Biscayne, ЗША Хард   Андрэ Агасі 0–3, ret.
Параза 20 12 жніўня 1996 Індыянапаліс, ЗША Хард   Піт Сампрас 6–7(3–7), 5–7
Перамога 17 4 лістапада 1996 Масква, Расія Дыван (пам)   Яўген Кафельнікаў 3–6, 6–1, 6–3
Параза 21 3 снежня 1996 Кубак Вялікага Шлема, Мюнхен Дыван (пам)   Барыс Бэкер 3–6, 4–6, 4–6
Перамога 18 27 студзеня 1997 Заграб, Харватыя Дыван (пам)   Грэг Руседскі 7–6(7–4), 4–6, 7–6(8–6)
Параза 22 10 лютага 1997 Дубай, ААЭ Хард   Томас Мустэр 5–7, 6–7(3–7)
Перамога 19 24 лютага 1997 Мілан, Італія Дыван (пам)   Серхі Бругера 6–2, 6–2
Параза 23 9 чэрвеня 1997 Queen's Club, Вялікабрытанія Трава   Марк Філіпусіс 5–7, 3–6
Перамога 20 6 кастрычніка 1997 Вена, Аўстрыя Дыван (пам)   Грэг Руседскі 3–6, 6–7(4–7), 7–6(7–4), 6–2, 6–3
Перамога 21 2 лютага 1998 Спліт, Харватыя Дыван (пам)   Грэг Руседскі 7–6(7–3), 7–6(7–5)
Параза 24 22 чэрвеня 1998 Уімблдан, Лондан Трава   Піт Сампрас 7–6(7–2), 6–7(9–11), 4–6, 6–3, 2–6
Параза 25 17 жніўня 1998 Нью-Хэвэн, ЗША Хард   Караль Кучэра 4–6, 7–5, 2–6
Параза 26 5 кастрычніка 1998 Шанхай, China Дыван   Майкл Чан 6–4, 1–6, 2–6
Параза 27 9 лістапада 1998 Масква, Расія Дыван   Яўген Кафельнікаў 6–7(2–7), 6–7(5–7)
Перамога 22 25 чэрвеня 2001 Уімблдан, Лондан Трава   Патрык Рафтэр 6–3, 3–6, 6–3, 2–6, 9–7
  1. Турнір праходзіў у памяшканні.

Зноскі

Спасылкі правіць

Профіль на сайте ATP