Гордан Шыльдэнфельд

харвацкі футбаліст

Гордан Шыльдэнфельд (харв.: Gordon Schildenfeld; нар. 18 сакавіка 1985, Шыбенік, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2009—2016).

Футбол
Гордан Шыльдэнфельд
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 сакавіка 1985(1985-03-18)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 191 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Харватыя Шыбенік
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2007 Харватыя Шыбенік 94 (2)
2007—2008 Харватыя Дынама (Заграб) 49 (2)
2008—2010 Турцыя Бешыкташ 9 (0)
2008—2009   Германія Дуйсбург 14 (0)
2009—2010   Аўстрыя Штурм 34 (1)
2010—2011 Аўстрыя Штурм 36 (2)
2011—2012 Германія Айнтрахт (Франкфурт) 33 (1)
2012—2015 Расія Дынама (Масква) 6 (0)
2013   Грэцыя ПАОК 15 (1)
2013—2015   Грэцыя Панатынаікос 57 (2)
2015—2017 Харватыя Дынама (Заграб) 27 (0)
2017—2021 Рэспубліка Кіпр Анартосіс (Фамагуста) 104 (9)
2021 Харватыя Шыбенік 21 (0)
2021—2022 Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол) 31 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Харватыя Харватыя (да 21) 1 (0)
2009—2016 Харватыя Харватыя 29 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Гордан з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Шыбенік». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе каманды супраць «Каменя» з Інграда. Правёў сезон 2005/06 у другой харвацкай лізе, здолеў вывесці каманду ў першую лігу і дзякуючы сваім выступам атрымаў мноства прапаноў ад вядомых харвацкіх клубаў. Абраў у выніку ў зімовым міжсезонні «Дынама» з Заграба, у складзе якога адгуляў сезон 2007/08.

У 2008 годзе быў выкуплены турэцкім клубам «Бешыкташ», але летам быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Дуйсбургу». Праз год зноў перайшоў на правах арэнды, але ўжо ў аўстрыйскі «Штурм»[3]. 8 чэрвеня 2010 года падпісаў трохгадовае пагадненне аб выступе за клуб, сума ўгоды склала 400 тысяч еўра. Паміж клубамі было дасягнута пагадненне, што ў выпадку датэрміновага разрыву кантракту 20% сумы пяройдуць да «Бешыкташа»[4]. 7 ліпеня 2011 года ён падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Айнтрахт», такім чынам, скасаваўшы пагадненне са «Штурмам». Сума ўгоды склала мільён еўра[5].

10 ліпеня 2012 года склаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[6]. Аднак, не замацаваўшысяў стартавым складзе, у студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду грэчаскаму ПАОК, пазней два гады таксама на правах арэнды гуляў за «Панатынаікос».

Улетку 2015 года вярнуўся ў Харватыю, стаўшы іграком заграбскага «Дынама». У ліпені 2017 года перайшоў у кіпрскі клуб «Анартосіс», дзе гуляў тры з паловай гады. У студзені 2021 года вярнуўся ў «Шыбенік» да канца сезона, а ў ліпені зноў адправіўся ў Кіпр і далучыўся да «Арыса». Па заканчэнні сезона 2021/22 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

14 лістапада 2009 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі, выйшаўшы на 59-й хвіліне замест Дарыя Срны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна[7].

Дасягненні правіць

«Дынама» Заграб

«Штурм»

«Панатынаікос»

Асабістае жыццё правіць

Яго бацька з’яўляецца аўстрыйцам паводле нацыянальнасці, які ёсць выхадцам са Славеніі[8].

Зноскі

  1. Gordon Schildenfeld // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gordon Schildenfeld // FBref.com
  3. Schildenfeld hat bei Sturm das Rennen gemacht, Prettenthaler auch dabei Архівавана 12 ліпеня 2011.. kleinezeitung.at
  4. Gordon Schildenfeld’in Transferi Архівавана 7 кастрычніка 2010.. bjk.com.tr
  5. Einigung über Schildenfeld-Transfer erzielt Архівавана 14 сакавіка 2012.. eintracht.de
  6. «Динамо» заключило 3-летний контракт с Шильденфельдом. sports.ru
  7. Teamdebüt von Schildenfeld, Muratovic verliert Архівавана 12 жніўня 2011.. sturm12.at
  8. Schildenfeld: Frankfurt mi je novi i veliki izazov. Slobodna Dalmacija