Мыс Горн (нідэрл.: Kaap Hoorn, ісп.: Cabo de Hornos) — крайні паўднёвы пункт Паўднёвай Амерыкі, размешчаны на востраве Горн, на поўдзень ад Вогненнай Зямлі (55°59' Пд, 67°17' З). Быў адкрыты галандцамі Я. Лемерам і В. Схаўтэнам (1616) і названы ад горада Хорн, роднага горада Схаўтэна.

Клімат на мысе роўны — тэмпература на працягу года вагаецца ад −2 °C да +14 °C. Надвор’е ў асноўным ветранае і пахмурнае. Ападкі выпадаюць у вялікай колькасці на працягу ўсяго года.

На мысе размешчаны славуты маяк.

Гл. таксама правіць