Гра́ндзічы[1] (трансліт.: Hrandzičy, руск.: Грандичи) — да 2008 года вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці.

Вёска
Грандзічы
Касцёл у вёсцы Грандзічы
Касцёл у вёсцы Грандзічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 193 чал. (1999)
СААТА
4220880011
Грандзічы на карце Беларусі ±
Грандзічы (Беларусь)
Грандзічы
Грандзічы (Гродзенская вобласць)
Грандзічы

Геаграфія правіць

 
Кар’ер на захад ад Грандзічаў.

На правым беразе ракі Нёман выдзяляецца Грандзіцкая гляцыядыслакацыя складзеная з мергельна-мелавых парод верхнега мелу, палеагенавых глаўканітава-кварцавых пяскоў і мергеляў, антрапагенавых водна-ледавіковых і ўласна ледавіковых (марэнных) адкладаў. Грандзіцкае радовішча мелу знаходзіцца за 0,7 км на захад ад былой вёскі паклад у выглядзе трох лінз-блокаў звязаны з ледавіковымі адкладамі сожскага зледзянення, радовішча распрацоўваецца[2].

Гісторыя правіць

Вядома з XVI стагоддзя.

У 1940—1987 гадах цэнтр Грандзіцкага сельсавета[3]. Затым уваходзіла ў склад Путрышкаўскага сельсавета. 24 красавіка 2008 вёска была ўключана ў межы горада Гродна[4].

Славутасці правіць

Касцёл Святога Роха — мураваны каталіцкі храм, узведзены ў 1910 годзе, помнік архітэктуры неаготыкі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2008 г. № 234 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Гродно и Гродненского района» Архівавана 16 ліпеня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць