Гран-Плас або Гран-Пляс, літаральна Вялікі рынак (нідэрл.: Grote markt, фр.: Grand place) — гістарычная плошча ў цэнтры Бруселю, адзін з найважнейшых турыстычных аб'ектаў горада. Тут размешчаны дзве найважнейшыя славутасці — Брусельская ратуша і хлебны дом або Дом караля (нідэрл.: Broodhuis, фр.: Maison du Roi). Ансамбль рыначнай плошчы Бруселя занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гран-Плас*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Брюссельская ратуша ночью
Брюссельская ратуша ночью
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 857
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1998  (22 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Дамы гільдый

Ла-Гран-Плас — гарманічны і своеасаблівы ансамбль канца 17 ст. Прыбраныя, пакрытыя скульптурамі дамы на плошчы ствараюць суцэльны фасад, дэкаратыўнасць якога даведзена да максімума позняй готыкі.

Забудова, якая існавала з 14 ст., была разбурана, захавалася толькі ратуша, і з 1695 па 1700 гг. брусельцы зноў адбудавалі цэнтральную плошчу горада. Будынак гарадской ратушы адносіцца да сярэдзіны 15 ст., ён увенчаны 96-мятровай вежай, на вяршыні якой пазалочаны флюгер з заступнікам Бруселя — архангелам Міхаілам.

Дом Караля размяшчаецца на месцы былых хлебных радоў. Тут знаходзіўся суд, турма, але ні адзін кароль у гэтым доме не жыў — зараз у будынку музей гісторыі горада. Астатнія будынкі плошчы — так званыя дамы гільдый (пекараў, півавараў, лодачнікаў і г. д.), на фасадзе кожнага размешчана адпаведная фігурка.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 857
рус.англ.фр.

Літаратура правіць

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.