Гран-пры Мінска (англ.: Grand Prix Minsk) — шашэйная аднадзённая велагонка, якая з 2015 года праводзіцца ў Мінску, сталіцы Беларусі.

назва Гран-пры Мінска
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення май
Рэгіён Беларусь Беларусь, Мінск
Дысцыпліна шаша
Спаборніцтва UCI Europe Tour
Тып аднадзённая
Гісторыя
Першая гонка 2015
Нумар гонкі 5
Рэкорд перамог Беларусь Сяргей Папок

Гісторыя правіць

Маршрут гонкі ўяўляе сабой круг, пракладзены па праспекце Пераможцаў, які пераадольваецца 10 разоў. Старт і фініш зенаходзяцца каля Палаца спорту. У першыя два гады разварот быў каля Мінск-Арэны, даўжыня круга складала 12 км, а агульная працягласць дыстанцыі — 120 км. З 2017 года разварот быў перамешчаны ў бок МКАДа, павялічыўшы такім чынам круг да 14,5-14,9 км, а агульную працягласць да 145-149 км.

На кожным цотным крузе размешчаны прамежкавыя спрынтарскія прэміі, на якіх разыгрываецца намінацыя самага актыўнага гоншчыка. Таксама прадугледжана намінацыя лепшага маладога гоншчыка.[1][2]

Гонка ўваходзіць у каляндар Еўрапейскага тура UCI пад катэгорыяй 1.2 і праходзіць напярэдадні Кубка Мінска або на наступны дзень пасля яго.

Прызёры правіць

ГодПераможцаДругіТрэці
2015    Сяргей Папок    Раман Юр'евіч Майкін    Vasyl Malynivskyi  
2016    Сяргей Папок    Андрыс Смірнаўс    Яўген Эдуардавіч Гутаровіч  
2017    Яўген Каралёк    Норман Вахтра    Эмілс Ліепіньш  
2018    Мікалай Шумаў    Марак Руткевіч    Яўген Ігаравіч Ахраменка  
2019    Норман Вахтра    Martin Laas    Georgios Boúglas  
2020  cancelled  
2021  cancelled  

Зноскі

  1. Мінск рыхтуецца ўпершыню прыняць міжнародныя велагонкі(недаступная спасылка). pda.by.tribuna.com (23 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  2. Міжнародныя шашэйныя велагонкі «Кубак Мінска» і «Гран-пры Мінска» пройдуць 18 і 19 жніўня(недаступная спасылка). minsknews.by (31 Ліп 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019. Праверана 24 чэрвеня 2019.

Спасылкі правіць