Грас (фр.: Grasse, акс.: Grassa) — горад у французскім дэпартаменце Прыморскія Альпы, крыху на поўнач ад Мужэна. Насельніцтва горада складае 48 тысяч жыхароў.

Горад
Грас
фр.: Grasse, акс.: Grassa
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
44,44 км²
Вышыня цэнтра
333 м
Насельніцтва
48200 чалавек (2005)
Шчыльнасць
988,15 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
06130
Афіцыйны сайт
Грас на карце Францыі
Грас (Францыя)
Грас

Грас вядомы сваёй парфумернай індустрыяй і як адно з месцаў, дзе адбываецца дзеянне рамана «Парфумер» Патрыка Зюскінда.

Гісторыя правіць

Горад заснаваны ў XI стагоддзі. У 1125 годзе стаў рэзідэнцыяй біскупа Антыба. У 1155 годзе Грас стаў біскупскім горадам, пачаў адыгрываць важную ролю ў гандлёвых адносінах з Генуяй і Пізай. У 1482 годзе разам з Правансам стаў часткай Францыі. З XVI стагоддзя ў Грасе пачала развівацца парфумерная вытворчасць.

У 1815 годзе Напалеон I Банапарт высадзіўся тут у бухце Гольф-Жуан і з невялікай арміяй пайшоў на Парыж шляхам, які пасля назавуць дарогай Напалеона. У друкарні Граса, размешчанай у 15 кіламетрах ад месца высадкі, быў надрукаваны заклік да народа і арміі.

Славутасці правіць

Зноскі

Спасылкі правіць