Граф Корнуал (англ.: Earl of Cornwall) — адзін з графскіх тытулаў англійскага дваранства ў Сярэднявеччы. Упершыню быў падараваны Роберту дэ Мартэну, брату і блізкаму паплечніку караля Вільгельма Заваёўніка. Сярод носьбітаў тытула найбольш вядомы прынц Джон, які стаў у 1189 годзе каралём Англіі, і яго сын Рычард Корнуальскі, адзін з найбуйнейшых англійскіх дзяржаўных дзеячаў сярэдзіны XIII стагоддзя, абраны ў 1257 годзе каралём Германіі. Тытул графа Корнуала перастаў існаваць у 1337 г., быўшы замешчаным тытулам герцага Корнуальскага, які стаў належаць спадчынніку прастола Англіі (прынцу Уэльскаму).

Гісторыя тытула правіць

У раннім Сярэднявеччы ў Корнуале доўгі час існавала брыцкае каралеўства Думнонія, пакуль напачатку X стагоддзя яно не было заваявана англасаксамі. Але нават пасля ўваходжання Корнуала ў склад Англійскага каралеўства, большая частка мясцовага насельніцтва заставалася брытамі, а кельцкі ўплыў і корнская мова панавалі тут на працягу некалькіх стагоддзяў. У X — XI стст. Корнуал кіраваўся англасаксонскімі элдарменамі, магчыма цесна звязанымі з мясцовай брыцкай знаццю.

Пасля нармандскага заваявання Англіі ўладанні англасаксаў у Корнуале былі канфіскаваны і перададзены прадстаўнікам нармандскай знаці. Асабліва ўплывовымі ў гэтым рэгіёне апынуліся Жафруа, біскуп Кутанса, і Роберт, граф дэ Мартэн. Апошні быў братам караля Вільгельма Заваёўніка ад адной маці і ў 1068 г. быў падараваны тытулам графа Корнуала. Існуе меркаванне, што гэта было звязана з тым, што Роберт быў напалову брэтонцам паводле паходжання і, мабыць, валодаў брэтонскай мовай, якая была зразумела брыцкаму насельніцтву Корнуала. Роберт заснаваў у Корнуале замак Лонсестан, які стаў рэзідэнцыяй графаў, а затым герцагаў Корнуала. Пасля смерці Роберта тытул графа атрымаў у спадчыну яго сын Уільям Фіц-Роберт, аднак у 1106 г., пасля мецяжу Уільяма супраць караля Генрыха I, яго ўладанні і тытулы былі канфіскаваны.

На працягу наступных двух стагоддзяў тытул графа Корнуала неаднаразова прысвойваўся тым або іншым прадстаўнікам англа-нармандскай і англа-брэтонскай знаці, а ў 1189 г. графам Корнуала стаў будучы кароль Англіі Іаан Беззямельны. У 1225 г. гэты тытул атрымаў сын Іаана, Рычард, абраны пазней каралём Германіі. Напачатку XIV стагоддзя тытул графа Корнуала насіў першы фаварыт Эдуарда II Пірс Гавестан, чый уплыў выклікаў масавае паўстанне англійскіх баронаў і абмежаванне ўлады караля. Апошнім графам Корнуалам быў Джон Элтэмскі, пасля смерці якога ў 1330 г. гэты тытул спыніў існаванне. Яму на змену прыйшоў тытул герцага Корнуальскага, у 1339 г. падараваны старэйшаму сыну і спадчынніку караля Эдуарда III, які пазней стаў неад'емным тытулам старэйшых сыноў каралёў Англіі і Вялікабрытаніі.

Спіс графаў Корнуал правіць

 
Герб Іаана Беззямельнага у бытнасць графам Корнуала
 
Герб Рычарда Корнуальскага
 
Герб Пірса Гавестана
 
Герб Джона Элтэмскага

Англасаксонскія элдармены Корнуала (Керніу) правіць

Графы Корнуал, першая крэацыя (1068) правіць

Графы Корнуал, другая крэацыя (1140) правіць

Графы Корнуал, трэцяя крэацыя (1141) правіць

Графы Корнуал, чацвёртая крэацыя (1180) правіць

Графы Корнуал, пятая крэацыя (1189) правіць

Графы Корнуал, шостая крэацыя (1217) правіць

Графы Корнуал, сёмая крэацыя (1225) правіць

Графы Корнуал, восьмая крэацыя (1307) правіць

Графы Корнуал, дзявятая крэацыя (1330) правіць

Спасылкі правіць