Гродзенскі раён

раён у Гродзенскай вобласці Беларусі

Гродзенскі раён  — адміністрацыйная адзінка на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці. Плошча — 2,6 тыс.км², мяжуе з Рэспублікай Польшча (працягласць мяжы 68 км) і Літоўскай Рэспублікай (працягласць мяжы 32,8 км). Падзяляецца на 13 сельсаветаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гродна. Утвораны 15 студзеня 1940 года.

Гродзенскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскую вобласць
Уключае 383 сельскіх населеных пунктаў
14 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Гродна
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Валерый Уладзіміравіч Хелскі
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 51,21 %, руская 38,53 %
Размаўляюць дома: беларуская 27,58 %, руская 54,77 %[1]
Насельніцтва (2018)
49 803 (5-е месца)
Шчыльнасць 21,02 чал./км² (13-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 55,98 %,
палякі — 33,6 %,
рускія — 7,78 %,
украінцы — 1,26 %,
іншыя — 1,38 %[1]
Плошча 2 593,92[2]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
139 м[3]
Гродзенскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча 2700 км² (1-е месца сярод раёнаў). Большая частка тэрыторыі раёна занята Нёманскай нізінай, на захадзе — Гродзенскае ўзвышша. Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Пераважае вышыня 100—170 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 247 метраў (каля аг. Капцёўка).

Карысныя выкапні: цагельныя гліны, торф, сілікатныя пяскі, мел, пясчана-гравійныя матэрыялы, сапрапель.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5,1°С, ліпеня 18°С. Ападкаў выпадае 545 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 199 сутак.

Асноўныя рэкі — Нёман і яго прытокі Свіслач, Ласосна, Чорная Ганча, Котра. Аўгустоўскі канал злучае раку Нёман з ракой Бебжа (басейн ракі Вісла). Іншыя рэкі: Баранава, Баярка, Гажанка, Горніца. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Кальніца, Вераўскае, Вензавец, Кавеня, Шлямы.

Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, займаюць 31,7 % тэрыторыі раёна (буйны масіў Гродзенскай пушчы на паўночным усходзе). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балот займае 2,5 % плошчы раёна (балотныя масівы Святое, Масткі-Нівішча, Закрэўшчына).

На тэрыторыі раёна размешчаны заказнікі: ландшафтны — Азёры, біялагічныя — Гожаўскі і Сапоцкінскі. Помнікі прыроды: кангламерат пясчана-гравійна-галечны «Прынёманскі», геалагічныя агаленні Калодзежны Роў і Равец.

Гісторыя правіць

Гродзенскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 17 сельсаветаў: Агародніцкі, Багушоўскі, Брузгінскі, Валкушскі, Верцялішкаўскі, Гібуліцкі, Гожаўскі, Грандзіцкі, Далінскі, Дубаўскі, Жукевіцкі, Індурскі, Капцёўскі, Кузніцкі, Навасёлкаўскі, Падліпкаўскі, Путрышкаўскі. 25 лістапада 1940 года да раёна далучаны Ліхацкі, Парэцкі, Плябанішкаўскі і Прывалкаўскі сельсаветы скасаванага Парэцкага раёна, Валкушскі, Дубаўскі і Кузніцкі сельсаветы перададзены Саколкаўскаму раёну. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года да раёна далучаны Бялянскі сельсавет Дамброўскага раёна, Адэльскі і Дубаўскі сельсаветы Саколкаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Агародніцкі, Жукевіцкі, Ліхацкі, Падліпкаўскі і Плябанішкаўскі сельсаветы, Гібуліцкі сельсавет перайменаваны ў Малахавіцкі, Навасёлкаўскі — у Баранаўскі. 10 сакавіка 1959 года да раёна далучаны Багатырскі, Баранавіцкі, Галынкаўскі, Лойкаўскі, Навумавіцкі, Новікаўскі, Рачыцкі, Сільванавецкі, Соніцкі сельсаветы скасаванага Сапоцкінскага раёна. 1 верасня 1959 года скасаваны Багатырскі, Новікаўскі, Рачыцкі, Сільванавецкі сельсаветы, Галынкаўскі сельсавет перайменаваны ў Гінавіцкі. 17 лістапада 1959 года скасаваны Багушоўскі, Брузгінскі, Малахавіцкі сельсаветы, утвораны Каробчыцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Абухаўскі, Азёрскі, Багатырэвіцкі, Берштаўскі, Глінянскі, Жыліцкі, Жытомлеўскі, Лунненскі, Наварудскі, Русінавецкі, Скідзельскі сельсаветы скасаванага Скідзельскага раёна. 15 мая 1963 года скасаваны Бялянскі сельсавет, 23 сакавіка 1964 года — Адэльскі сельсавет. У 1964 годзе Берштаўскі сельсавет перададзены Шчучынскаму раёну. 6 сакавіка 1965 года Багатырэвіцкі, Лунненскі, Русінавецкі сельсаветы перададзены Мастоўскаму раёну. 10 снежня 1965 года Дубаўскі сельсавет перайменаваны ў Падліпкаўскі, 1 жніўня 1966 года Соніцкі — у Васілевіцкі, 28 ліпеня 1967 года Далінскі — у Квасоўскі. 28 ліпеня 1967 года скасаваны Баранаўскі, 11 лютага 1972 года — Навумавіцкі, 29 верасня 1972 года — Глінянскі, 10 снежня 1973 года — Наварудскі, 29 верасня 1975 года — Жытамлянскі сельсаветы. 30 студзеня 1974 года гарадскі пасёлак Скідзель набыў статус горада раённага падпарадкавання. 12 верасня 1977 года Падліпкаўскі сельсавет перайменаваны ў Адэльскі, 15 ліпеня 1985 года Гінавіцкі сельсавет — у Раціцкі. 16 сакавіка 1987 года скасаваны Васілевіцкі і Грандзіцкі сельсаветы, 21 жніўня 1989 года — Каробчыцкі сельсавет. 20 верасня 2002 года Баранавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падлабенскі, скасаваны Раціцкі сельсавет. 23 студзеня 2014 года Сапоцкінскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет.

Насельніцтва правіць

Колькасць насельніцтва раёна на 1 студзеня 2016 г. — 50,5 тыс.чалавек. г. Скідзель — 10,4 тыс. чалавек, г.п. Сапоцкін — 1,1 тыс.чалавек; гарадское насельніцтва — 11,5 тыс. чалавек, сельскае — 38,9 тыс.чалавек. Нацыянальны склад: беларусы — 56 %, палякі — 34 %, рускія — 7,8 %, іншыя нацыянальнасці — 2,2 %.

Гаспадарка правіць

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 117 тыс. га, з іх асушаных 20,9 тыс. га. У раёне 12 калгасаў, 5 саўгасаў, 4 сельгаспрадпрыемствы, 4 птушкафабрыкі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, конегадоўля), буракаводства, агародніцтва, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.

Гродзенскі раён на працягу 2013—2014 гг. займаў першае месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (73,9 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.)[4].

Прадпрыемствы: харчовай (Скідзельскі цукровы камбінат, вытворчасць мясных і агароднінных кансерваў, масла, сыру, крухмалу), дрэваапрацоўчай прамысловасці (мэбля, піламатэрыялы, сталярныя вырабы), паліўнай прамысловасці (торфабрыкет), вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (кафля і жалезабетонныя вырабы).

На тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя лініі Вільнюс — Гродна — Беласток (Польшча), Гродна — Масты, аўтадарогі ад Гродна на Беласток, Друскінінкай (Літва), Астрыну, Ліду, Вялікую Бераставіцу, Ваўкавыск.

Рэлігія правіць

У раёне дзейнічаюць 46 рэлігійных суполак, якія зарэгістравалі свае статуты: 24 рымска-каталіцкіх, 18 — праваслаўных, таксама дзейнічаюць: суполка царквы Хрысціян Веры Евангельскай, царква Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня, мусульманская рэлігійная суполка, Новаапостальская рэлігійная суполка.

У прыходах раёна працуюць 14 праваслаўных святароў, 18 ксяндзоў, 9 з іх грамадзяне Рэспублікі Польшча. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 40 культавых будынкаў. Увесь час вывучаецца і аналізуецца канфесійная сітуацыя ў раёне, працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў рэлігійнай сферы і нацыянальных супольнасцях.

Памятныя мясціны правіць

Архітэктурныя помнікі: касцёл Тэклі (1854) у вёсцы Адамавічы, касцёл Ушэсця (XVIII ст.) у вёсцы Адэльск, царква Ушэсця (XX ст.) у вёсцы Азёры, Крыжаўзвіжанская царква (1881) у вёсцы Галавачы, касцёл (XIX ст.) у вёсцы Галынка, касцёл (XIX—XX стст.) у вёсцы Гожа, Свята-Дабравешчанская царква (XVII—XVIII стст.) у вёсцы Жытомля, касцёл Марыі (пачатак XX ст.) у вёсцы Зарачанка, Троіцкі касцёл (1825) у вёсцы Індура, Праабражэнская царква (1844) у вёсцы Коматава, Мікалаеўская царква (1822) у вёсцы Лаша, касцёл (1806) у вёсцы Парэчча, сядзіба (XIX ст.) у вёсцы Свіслач, палацава-паркавы ансамбль (XVIII—XIX стст.) у вёсцы Свяцк, Праабражэнскі касцёл (1844) у вёсцы Селіванаўцы. Помнік гідратэхнічнага будаўніцтва (XIX ст.) — Аўгустоўскі канал. У вёсцы Верцялішкі мемарыяльны комплекс на брацкай магіле савецкіх воінаў. Вёска Квасоўка — старажытны цэнтр мастацкага промыслу (ручное ткацтва і апрацоўка дрэва).

Кіраўніцтва раёна правіць

Першыя сакратары раённага камітэта КПБ правіць

Выдатныя асобы правіць

Ганаровыя грамадзяне правіць

Зноскі

  1. а б Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. "Карта ўраджайнасці Беларусі за 2014 год". Наша Ніва. 27 снежня 2014. Праверана 2014-12-27.
  5. Імі ганарыцца Светлагоршчына // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, [1] с. — С. 585. — ISBN 985-01-0255-1.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць