Грузінская мова (груз. ქართული ენა, картулі эна) — адна з іберыйска-каўказскіх моў (картвельская група). Мова грузін, дзяржаўная мова Грузіі. Пашырана таксама на Паўночным Каўказе, у Азербайджане, Турцыі і Іране. Мае 2 групы дыялектаў, адрозненні паміж якімі нязначныя: горскія (хеўсурскі, пшаўскі, тумскі і іншыя) і плоскасныя (картлійскі, кахецінскі, імерэцінскі, рачынскі, гурыйскі, аджарскі і іншыя). У развіцці літаратурнай грузінскай мовы вылучаюць аб 2 перыяды — старажытны (5-11 стагоддзе) і новы (з 12 стагоддзя), або 3 — старажытны (5-11 стагоддзе), сярэдні (12-18 стагоддзе) і новы (з 19 стагоддзя). З 1860-х гадоў развіваецца адзіная літаратурная грузінская мова (аснова — картлійскі і кахецінскі дыялекты).

Грузінская мова
Распаўсюджанне моў картвельскай сям’і
Распаўсюджанне моў картвельскай сям’і
Саманазва ქართული ენა
Краіны Грузія, Расія, Турцыя
Рэгіёны
Афіцыйны статус  Грузія
 Паўднёвая Асеція
(часткова прызнаная дзяржава)
Агульная колькасць носьбітаў звыш 4 млн.[1][2]
Класіфікацыя
Катэгорыя Картвельскія мовы
Картвельская сям'я
Пісьменнасць грузінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 гру 158
ISO 639-1 ka
ISO 639-2 geo (B); kat (T)
ISO 639-3 kat
WALS geo
Ethnologue kat
Linguasphere 42-CAB
LINGUIST List geor
ABS ASCL 4902
IETF ka
Glottolog nucl1302
Вікіпедыя на гэтай мове

У фанетыцы грузінскай мовы 5 галосных і 28 зычных; у сістэме зычных назіраецца 5 траічных проціпастаўленняў звонкі-глухі-змычна-гартанны; асобна вылучаюцца фарынгальны і ларынгальны. Слабы сілавы націск на пачатковым складзе слова. У марфалогіі — аглюцінацыя з мноствам прэфіксальных формаў. У сінтаксісе — эргатыўная канструкцыя. Грузінская мова мае старажытнае арыгінальнае пісьменства.

Зноскі

  1. Georgian (англ.). Ethnologue, 18th ed. (25 красавіка 2015). — «Population 3,900,000 in Georgia (1993 UBS). Population total all countries: 4,237,010. Ethnic population: 3,980,000 (1993 UBS).»  Праверана 2 чэрвеня 2015.
  2. Kenneth Katzner, The Languages of the World, ISBN 9781134532889, 2002, page 118 (англ.)"Georgian .. is spoken by about 4 million there"

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
მთავარი გვერდი грузінскай