Групавая скорасць

Групава́я ско́расць хваль — скорасць руху групы або цуга хваль, якія ўтвараюць у кожны момант часу лакалізаваны ў прасторы хвалевы пакет.

Прыбліжана характарызуе распаўсюджанне негарманічных хваль. Пры адсутнасці паглынання групавая скорасць роўная скорасці пераносу энергіі хвалі (скорасці перадачы сігналу).

Групавая скорасць u звязана з фазавай скорасцю v формулай Рэлея:

дзе λ — даўжыня хвалі.

Калі дысперсія хваль адсутнічае, г.зн.

групавая скорасць раўняецца фазавай.

Групавую скорасць выкарыстоўваюць пры вымярэнні далёкасці ў гідра- і радыёлакацыі, пры зандзіраванні атмасферы, у сістэмах кіравання касмічнымі аб'ектамі і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць