Грыбаеды (Mycetophagidae) — сямейства жукоў падаатраду рознаедных. Каля 20 родаў і 200 відаў. Жывуць у грыбах і гнілой драўніне. Найбольш вядомыя грыбаед двухкрапінкавы, грыбаед чырвонагаловы (Triplax russica). На Беларусі 12 відаў.

Грыбаеды

Litargus connexus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mycetophagidae Leach, 1815

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114376
NCBI  219427
EOL  401
FW  346378; 69488

Апісанне правіць

Даўжыня 2-6,5 мм. Цела авальнае, слаба пукатае, укрыта тонкімі валаскамі. Афарбоўка ад светла-бурай да чорнай, надкрылы звычайна са светлым малюнкам. Лапкі ў самкі 4-членістыя, у самца пярэднія 3-членістыя. Лічынкі прдаўгаватыя, з даволі вялікай галавой і кароткімі нагамі; на заднім канцы цела кручкападобныя вырасты, загнутыя ўверх. Жывяцца пераважна грыбніцай (міцэліем).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.