Грыўда

рака ў Беларусі

Грыўда — рака ў Слонімскім і Івацэвіцкім раёнах Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана). Даўжыня 85 км. Вадазбор 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 . Асноўныя прытокі: Була, Булянка, Руднянка, Бусяж, Любішчанскі канал.

Грыўда
Характарыстыка
Даўжыня 85 км
Басейн 1 330 км²
Расход вады 5,8 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°02′11″ пн. ш. 25°02′36″ у. д.HGЯO
Вусце Шчара
 • Каардынаты 52°49′53″ пн. ш. 25°31′35″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Шчара → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
physical
Грыўда
Грыўда
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва Грыўды мае балцка-яцвяжскае паходжанне. Пра гэта сведчыць элемент -da у назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака».

Яцвяжскае *udā роднаснае балцкай гідранімічнай аснове Ud- : Vad- : Ved-, што роднасная з лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo "вада". Варыянты гэтай асновы ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega, Vadaktis, пасожская Удага, падняпроўская Ведаса, падзвінская Водзьга і пад.[1] У прусаў вядомы гідронім Asege-wad «Яршовае возера»[2].

Апроч Нёўды, другая аснова -da і ў рачных назвах Ясельда, Нёўда, Сёгда, Саколда, Голда. Гэтыя назвы паказваюць арэал менш-больш паміж Навагрудкам на ўсходзе, Беластокам на захадзе і Івацэвічамі на поўдні. У гэтым арэале таксама сканцэнтраваныя гідронімы яцвяжскага паходжання: Свіцязь, Сіпа, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), у якіх бачны пераход усходнябалцкага š, ž у заходнябалцкае s, z.

Поўны аналаг назве Грыўда — латышскі гідронім Grīv-upe (лат. upe «рака»), звязаны з лат. grīva «вусце ракі; дэльтавая прастора паміж дзвюма рэкамі, міжрэчча; пойма каля ракі; забалочанае месца каля ракі; мясціна, што запруджваецца вадой»[3]. Корань Griv- таксама ў назвах прускіх азёраў Greiwa, Swentgriff (< пруск. *Svent-, *grīv-), літоўскай ракі Gryva[4].

Гідраграфія правіць

Пачынаецца каля в. Варонічы (Слонімскі раён), цячэ па Слонімскім узвышшы. У маляўнічых мясцінах на ўскраіне г. Івацэвічы зона адпачынку, ніжэй горада ўздоўж ракі насыпныя дамбы.

Даліна выразная, яе шырыня ад 1 да 1,5 км, у вярхоўі не выражана. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шырыня яе 0,4—0,8 км, у ніжнім цячэнні да 1,5 км, у асобных мясцінах перасечаная старыцамі і асушальнымі канавамі.

Рэчышча ў вярхоўі і на асобных участках каналізаванае. Яго шырыня ў межах ад 3—4 м у вярхоўі да 20—30 м у ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, вышынёй 1—2 м.

Зноскі

  1. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья.. — М., 1962. — С. 157, 169—170, 178, 211.
  2. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
  3. А. П. Непокупный. Балто-севернославянские языковые связи. Киев, 1976. С. 60-64.
  4. F. Daubaras. Sudurtiniai prūsų hidronimai // Baltistica. XIX (2). 1983. C. 189.

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі правіць