Грэгары Корса (англ.: Gregory Corso; 26 сакавіка 1930 — 17 студзеня 2001) — амерыканскі паэт і мастак, адзін з яркіх прадстаўнікоў Біт-пакалення.

Грэгары Корса
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 сакавіка 1930(1930-03-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 2001(2001-01-17)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, раманіст, пісьменнік
Гады творчасці з 1955
Кірунак Разбітае пакаленне
Мова твораў англійская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маці нарадзіла яго ў 16 гадоў, праз год сышла з сям’і і з’ехала ў Італію. Грэгары Корса ў дзяцінстве правёў большасць часу ў дзіцячых дамах. Калі хлопцу было адзінаццаць, ягоны бацька ажаніўся другі раз і ўзяў сына да сябе, але Грэгары пастаянна ўцякаў з дому. Быў адпраўлены ў калонію, адкуль таксама ўцякаў. Некалькі месяцаў сядзеў у нью-ёркскай турме The Tombs за крадзеж радыё, а ў сямнаццаць быў асуджаны на тры гады турмы зноў за крадзеж. Падчас адседкі зацікавіўся літаратурай, да гэтага часу адносяцца і яго першыя паэтычныя спробы. Пасля вызвалення вярнуўся ў Нью-Ёрк, дзе ў адным з бараў у 1950 годзе пазнаёміўся з А. Гінзбергам, які пазнаёміў Г. Корсу з іншымі прадстаўнікамі Біт-пакалення.

У 1954 выходзіць першы зборнік паэзіі Г. Корсы «Весталка і іншыя вершы» (The Vestal Lady and Other Poems). У 1956 паэт прыязджае ў Сан-Францыска, дзе ў той час жыў А. Гінзберг. Тут Лоўрэнс Ферлінгеці выпускае яго другую паэтычную кнігу «Бензін» (Gasoline). Да канца 1980-х Г. Корса выпусціў каля 15 кніг, сярод якіх не толькі паэтычныя.

Спалучаў у творчасці здабыткі класічнай паэзіі і асабісты вулічны досвед, праз што быў названы крытыкамі «Шэлі з падваротні». Сур’ёзна ўплываў на моладзь у 1960-я, у тым ліку на рух хіпі.

Грэгары Корса памёр у Мінесоце ад раку. Згодна з ягоным жаданнем ён быў пахаваны побач з магілай свайго любімага паэта Персі Шэлі ў Рыме.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. а б Gregory Corso // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 2 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць