Но́рман Грэм Хіл (англ.: Norman Graham Hill, 15 лютага 1929 — 29 лістапада 1975) — англійскі аўтагоншчык, двухразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе «Формула-1» (1962 і 1968 гадоў).

Грэм Хіл
Грамадзянства
Дата нараджэння 15 лютага 1929(1929-02-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1975(1975-11-29)[2] (46 гадоў)
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзіны, хто перамагаў на ўсіх трох найпрэстыжнейшых гонках свету (г. зв. «трайная карона»): гран-пры Манака Формулы-1 (у 1963, 1964, 1965, 1968, 1969 гады), Інды 500 (1966) і 24 гадзіны Ле-Мана (у 1972 годзе).

Біяграфія правіць

Грэм Хіл нарадзіўся ў лонданскім раёне Хампстэд у сям’і эканаміста. Пасля заканчэння тэхнічнага каледжа ўладкаваўся на пасаду механіка. Назапасіўшы грошы, будучы гоншчык набыў матацыкл, на якім амаль адразу ж патрапіў у аварыю, урэзаўшыся ў прыпаркаваны аўтамабіль. У 24 гады купіў свой першы аўтамабіль Austin 1929.

У 1954 годзе ў адной з газет прачытаў аб’яву аўташколы, якая базавалася на аўтадроме «Брэндс-Хэтч», там было запрашэнне за невялікую плату здзейсніць пробны заезд на аўтамабілі маркі Cooper. Неўзабаве пасля гэтага пазнаёміўся з Колінам Чэпменам, які запрасіў яго ў сваю каманду «Лотус» на пасаду аўтамеханіка.

Кар’ера правіць

Формула-1 (1958—1975) правіць

У Lotus правіць

Дэбют Хіла ў «Формуле-1» адбыўся на Гран-пры Манака 1958 года. У гран-пры браў удзел 31 гоншчык, Хіл на Lotus 12 кваліфікаваўся на 15-м месцы — усяго на пару пазіцый ззаду аналагічнай машыны Кліфа Элісана. Хіл ехаў чацвёртым на працягу дзвюх трацін гонкі, але зламалася паўвось. Чэпмен выставіў Хіла і на наступную гонку ў Зандворце, дзе зноў сышоў па тэхнічных прычынах. Кіруючы хутчэйшым Lotus 16 Грэм толькі на Гран-пры Італіі фінішаваў у першай дзясятцы, але ўразіў сваімі выступамі. Чэпмен пакінуў англічаніна ў камандзе і на наступны год. Гран-пры ў Зандворце стала самай удалай гонкай Хіла ў 1959 годзе.

У BRM правіць

 
Грэм Хіл на Гран-пры Германіі 1962 года

У 1960 годзе Хіл перайшоў у BRM, прабыўшы ў яе складзе 7 гадоў.

У сезоне 1962 года Хіл і яго машына BRM P57 не маглі параўнацца з хуткасцю Джыма Кларка на Lotus 25, але трываласць была на яго баку — Хіл фінішаваў ва ўсіх дзевяці гонках, у той час як Кларк меў чатыры сходы. Кларк узяў шэсць поўлаў, але толькі тры перамогі; Хіл узяў усяго адзін поўл, але заваяваў чатыры перамогі. Такім чынам, чэмпіёнам стаў Хіл.

У 1963 годзе заваяваў сваю першую перамогу ў Манака, а агулам атрымаў пяць перамог на гэтай трасе, за што займеў мянушку «містар Манака»[3].

Пасля чэмпіёнскага сезону тры гады запар займаў другое месца (двойчы саступаючы Кларку і адзін раз Джону Сёрцісу), затым было пятае месца.

Вяртанне ў Lotus правіць

 
Колін Чэпмен і Грэм Хіл. Гран-пры Нідэрландаў 1967 года

Па заканчэнні 1966 года пакінуў BRM і вярнуўся ў Lotus, дзе стаў напарнікам Джыма Кларка. У сезоне 1967 года фактычна быў другім пілотам, аднак, калі Кларк загінуў у гонцы Формулы-2 у красавіку 1968 года, стаў лідарам каманды. За перамогай у Хараме была перамога з поўла ў Манака. Астатнюю частку сезона і Джэкі Сцюарт (Матра) і Крыс Эйман (Ферары) былі хутчэй, але Хіл працягваў змагацца за тытул. У мексіканскім фінале Хіл абышоў у кваліфікацыі і гонцы сапернікаў — Сцюарта і дзеючага чэмпіёна Дэні Халма — і другі раз стаў чэмпіёнам свету.

На гран-пры ЗША 1969 года трапіў у сур’ёзную аварыю. Пасля вылету з трасы, выштурхаў балід і працягнуў гонку, але пры гэтым не зашпіліў рамяні бяспекі. На 90 крузе правае задняе кола лопнула, машына зноў сышла з трасы, непрышпілены гоншчык вылецеў з аўтамабіля. У выніку аварыі Хіл зламаў правае калена, вывіхнуў левае і парваў звязкі на нагах[4].

Апошнія гады правіць

Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў гонкі ў наступным годзе за прыватную каманду Роба Уокера  (англ.). На працягу сезона Хіл быў далёка не лідарам — усяго некалькі фінішаў у ачках. Спад працягнуўся і ў Brabham у 1971 і 1972 гады. У 1972 годзе ўладальнік каманды «Brabham» Берні Эклстоўн звольніў Хіла.

У 1973 годзе гоншчык заснаваў уласную каманду Embassy Hill. Тым не менш, дасягнуць той планкі, якая была раней, 43-гадовы Хіл ужо не мог. Яго апошнім фінішам у ачках стаў Гран-пры Швецыі 1974 года, у якім ён падняўся на шостае месца.

24 гадзіны Ле-Мана (1958—1966, 1972) правіць

Удзельнічаў у 24 гадзінах Ле-Мана дзесяць разоў. У 1958–1966 гады лепшым вынікам Хіла было другое месца ў 1964 годзе. У 1972 годзе перамог у экіпажы з французам Анры Пескарола за рулём Matra-Simca MS670[5].

500 міль Індыянапаліса (1966—1968) правіць

Выйграў Indy 500 у 1966 годзе з першай спробы. Хіл пазбег ранняга хаосу і перамог, нягледзячы на непаразуменне пасля фінішу, калі каманда Lotus палічыла, што перамог Джым Кларк. Аднак без афіцыйнага пратэсту з боку Кларка ці Lotus перамога Хіла засталася ў сіле[6].

Гібель правіць

Загінуў 29 лістапада 1975 года ў авіякатастрофе. Самалёт Piper PA-23, які належаў гоншчыку, пацярпеў крушэнне. Прычынай сталі ўмовы надвор’я: самалёт трапіў у густы туман. Акрамя Хіла, на борце самалёта знаходзіліся механік Тоні Элкака, пілот Тоні Брайза, менеджар каманды Рэй Брымбл, механік Тэры Рычардс і дызайнер машын Эндру Смолмэн.

Грамадзянская паніхіда прайшла ў Сент-Олбанскім саборы.

Вынікі выступаў у Формуле-1 правіць

Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Тлустым шрыфтам абазначаныя этапы, на якіх гоншчык стартаваў з поула.
Курсівам абазначаныя этапы, на якіх гоншчык меў хуткі круг.
Не ўсе ачкі ішлі ў залік пілота, а толькі лепшыя вынікі пэўнай колькасці гран-пры.

Год Каманда Шасі Рухавік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 М Ачкі
1958 Team Lotus Lotus 12 Climax FPF 2.0 L4 ARG MON
Сход
NED
Сход
500 BEL
Сход
0
Lotus 16 Climax FPF 2.2 L4 FRA
Сход
GBR
Сход
POR
Сход
ITA
6
MOR
16
Lotus 16 (F2) Climax FPF 1.5 L4 GER
Сход
1959 Team Lotus Lotus 16 Climax FPF 2.5 L4 MON
Сход
500 NED
7
FRA
Сход
GBR
9
GER
Сход
POR
Сход
ITA
Сход
USA 0
1960 Owen Racing Organisation BRM P25 BRM P25 2.5 L4 ARG
Сход
15 4
BRM P48 MON
7
500 NED
3
BEL
Сход
FRA
Сход
GBR
Сход
POR
Сход
ITA USA
Сход
1961 Owen Racing Organisation BRM P48/57 Climax FPF 1.5 L4 MON
Сход
NED
8
BEL
Сход
FRA
6
GBR
Сход
GER
Сход
ITA
Сход
USA
5
16 3
1962 Owen Racing Organisation BRM P57 BRM P56 1.5 V8 NED
1
MON
6
BEL
2
FRA
9
GBR
4
GER
1
ITA
1
USA
2
RSA
1
1 42 (52)
1963 Owen Racing Organisation BRM P57 BRM P56 1.5 V8 MON
1
BEL
Сход
NED
Сход
GBR
3
GER
Сход
USA
1
MEX
4
RSA
3
2 29
BRM P61 FRA
3
ITA
16
1964 Owen Racing Organisation BRM P261 BRM P56 1.5 V8 MON
1
NED
4
BEL
5
FRA
2
GBR
2
GER
2
AUT
Сход
ITA
Сход
USA
1
MEX
11
2 39 (41)
1965 Owen Racing Organisation BRM P261 BRM P56 1.5 V8 RSA
3
MON
1
BEL
5
FRA
5
GBR
2
NED
4
GER
2
ITA
2
USA
1
MEX
Сход
2 40 (47)
1966 Owen Racing Organisation BRM P261 BRM P60 2.0 V8 MON
3
BEL
Сход
FRA
Сход
GBR
3
NED
2
GER
4
5 17
BRM P83 BRM P75 3.0 H16 ITA
Сход
USA
Сход
MEX
Сход
1967 Team Lotus Lotus 43 BRM P75 3.0 H16 RSA
Сход
7 15
Lotus 33 BRM P60 2.1 V8 MON
2
Lotus 49 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 NED
Сход
BEL
Сход
FRA
Сход
GBR
Сход
GER
Сход
CAN
4
ITA
Сход
USA
2
MEX
Сход
1968 Team Lotus Lotus 49 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 RSA
2
1 48
Gold Leaf Team Lotus ESP
1
Lotus 49B MON
1
BEL
Сход
NED
9
FRA
Сход
GBR
Сход
GER
2
ITA
Сход
CAN
4
USA
2
MEX
1
1969 Gold Leaf Team Lotus Lotus 49B Ford Cosworth DFV 3.0 V8 RSA
2
ESP
Сход
MON
1
NED
7
FRA
6
GBR
7
GER
4
ITA
9
CAN
Сход
USA
Сход
MEX 7 19
1970 Rob Walker Racing Team Lotus 49C Ford Cosworth DFV 3.0 V8 RSA
6
ESP
4
13 7
Brooke Bond Oxo Racing – Rob Walker MON
5
BEL
Сход
NED
NC
FRA
10
GBR
6
GER
Сход
AUT
Lotus 72C ITA
WD
CAN
NC
USA
Сход
MEX
Сход
1971 Motor Racing Developments Ltd Brabham BT33 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 RSA
9
21 2
Brabham BT34 ESP
Сход
MON
Сход
NED
10
FRA
Сход
GBR
Сход
GER
9
AUT
5
ITA
Сход
CAN
Сход
USA
7
1972 Motor Racing Developments Ltd Brabham BT33 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 ARG
Сход
RSA
6
15 4
Brabham BT37 ESP
10
MON
12
BEL
Сход
FRA
10
GBR
Сход
GER
6
AUT
Сход
ITA
5
CAN
8
USA
11
1973 Embassy Racing Shadow DN1 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 ARG BRA RSA ESP
Сход
BEL
9
MON
Сход
SWE
Сход
FRA
10
GBR
Сход
NED
NC
GER
13
AUT
Сход
ITA
14
CAN
16
USA
13
0
1974 Embassy Racing with Graham Hill Lola T370 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 ARG
Сход
BRA
11
RSA
12
ESP
Сход
BEL
8
MON
7
SWE
6
NED
Сход
FRA
13
GBR
13
GER
9
AUT
12
ITA
8
CAN
14
USA
8
18 1
1975 Embassy Racing with Graham Hill Lola T370 Ford Cosworth DFV 3.0 V8 ARG
10
BRA
12
RSA
DNQ
ESP 0
Hill GH1 MON
DNQ
BEL SWE NED FRA GBR GER AUT ITA USA

Зноскі

  1. Graham Hill // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. From 'The Iceman' to 'The Monza Gorilla' - the best nicknames in F1 history (англ.). formula1.com (27 студзеня 2017). Праверана 5 ліпеня 2022.
  4. 10 of the best injury comebacks in F1 history (англ.). formula1.com (24 студзеня 2019). Праверана 5 ліпеня 2022.
  5. Tom Jeffries. How many F1 drivers have won the Le Mans 24 Hours? (англ.). motorsport.com (1 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.
  6. Tom Jeffries; David Malsher-Lopez. Formula 1 drivers who conquered the Indy 500 (англ.). motorsport.com (25 мая 2022). Праверана 7 чэрвеня 2022.

Спасылкі правіць