Грэск

аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Грэск[1] (трансліт.: Hresk, руск.: Греск) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грэскага сельсавета.

Аграгарадок
Грэск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1795
Паштовыя індэксы
223641
Аўтамабільны код
5
Грэск на карце Беларусі ±
Грэск (Беларусь)
Грэск
Грэск (Мінская вобласць)
Грэск

Назва правіць

У аснове тапоніму «Грэск» ляжыць тое ж слова, што і ў аснове гідроніму «Арэса». Таксама існуе меркаванне, што назва паселішча з’яўляецца адным з слядоў Грэнскай культуры на Беларусі[2].

На другім выданні карты Вялікага Княства Літоўскага (Амстэрдам, 1613 год) можна пабачыць напісанне Hresko[3].

Гісторыя правіць

Старажытныя часы правіць

На месцы Грэска ў VI ст. да н.э. — VII ст. н.э. існавала ўмацаванае валамі і равамі гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку[4]. Цяпер яно знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на правым беразе ракі Савы, ва ўрочышчы Замку. Мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасці[5]. У часе археалагічных раскопак тут былі знойдзены пласты, у якіх былі прадметы розных эпох: жалезнага веку, старажытнай Русі, а таксама XIV—XVII стагоддзяў. У кар’еры Гайку каля Грэска выяўлены скамянелыя рэшткі жывых арганізмаў, узрост якіх большы за 400 мільёнаў гадоў, што стала абгрунтаваннем сцверджанняў, што раней на Случчыне было мора[6]. Шэраг навукоўцаў лічыць, што менавіта каля Грэска сканчалася гэтак звавае мора Герадота[7].

Вялікае Княства Літоўскае правіць

 
Грэск на карце Случчыны

Першы пісьмовы ўспамін пра Грэск датуецца 1409 годам[8] (паводле іншых звестак — 1480 годам[9]). У гэты час тут існаваў драўляны замак, быў гасціны дом[10]. У 1536 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы і было цэнтрам войтаўства ў складзе Троцкага ваяводства.

4 жніўня 1570 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей на правядзенне ў Грэску штотыднёвага кірмашу. У дакуменце вызначалася, што ўсе мыты маюць ісці ў дзяржаўны скарб. У 1558 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданні Марціна Валадковіча[11], паміж якім і князямі слуцкімі Юрыем і Сямёнам Алелькавічамі вяліся спрэчкі з нагоды захопу апошнімі зямлі ў валоданнях М. Валадковіча. У 1590 годзе Грэск стаў часткай Слуцкага княства. У гэты час тут было 68 двароў, існавалі царква, млын і карчма. 3 ліпеня 1593 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў Грэск у леннае валоданне князю Мікалаю Радзівілу «Сіротку».

У 1600 годзе пасля шлюбу Януша Радзівіла з адзінай спадкаеміцай роду Алелькавічаў князёўнай Соф’яй Слуцкай Грэск перайшоў у валоданне Радзівілаў. На 1654 год у мястэчку было 5 двароў, Рынак і 6 вуліц. У 1677 годзе князь Міхал Казімір Радзівіл перадаў маёнтак у закладнае карыстанне Юрыю Багуславу Отэнгаўзу[12].

У XVIII стагоддзі Грэск знаходзіўся ў складзе Клецкай ардынацыі Радзівілаў. На 1721 год у мястэчку было 69 двароў. У 1765 годзе Юзаф Мікалай Радзівіл перадаў Грэск у закладнае валоданне графу Антонію Тадэвушу Пшаздзецкаму[13]. На 1771 год тут было 88 двароў[9].

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

 
Панарама з Замчышча, 1928 г.

Пасля лругога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX стагоддзяў — цэнтр воласці Слуцкага павета. У 1885 годзе дзейнічаў рынак; 6 вуліц і 93 двары. У 1870 годзе працавала народнае вучылішча, якое размяшчалася ў грамадскім доме, на ўтрыманне вучылішча было адпушчана 175 руб. з дзяржаўнай казны і 111 руб. ад мясцовых жыхароў. З архіўнай даведкі вядома, што ў народным вучылішчы навучалася 52 чалавекі (з іх адна дзяўчынка), настаўніцай працавала Усціна Іванаўна Мінкевіч, якая скончыла Мінскае вучылішча дзявіц духоўнага звання, законанастаўнікам праваслаўнага веравызнання быў свяшчэннік мясцовай царквы Васіль Паўлавіч Біруковіч. У розныя гады ў народным вучылішчы навучалася ад 50 да 80 вучняў[14]. У пачатку XX стагоддзя навучалася 109 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1885 годзе працавала царква і рынак. Жыхары мястэчка выраблялі смалу, шпікінар, здпабывалі вапну, якую прадавалі ў Бабруйск, Баранавічы, Капыль, Мінск, Слуцк.

Найноўшы час правіць

 
Вапнавыя печы, 1928 г.

У лютым 1918 года мястэчка было занята 1-м польскім корпусам Ю. Доўбар-Мусніцкага, а ў снежні — акупіравана германскімі войскамі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і кастрычніку — лістападзе 1920 года — польскімі войскамі. Пасля грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў мястэчку працаваў клуб, народны тэатр, бальніца, была адкрыта хата чытальня, у 1921 года — пачатковая, з 1922 года — 7-гадовая школы.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета, а з 1935 да 1956 года — цэнтр Грэскага раёна. У 1929 годзе быў створаны калгас, а у 1930 годзе — арцель па нарыхтоўцы вапны, у 1935 годзе МТС, якая ў 1936 годзе абслугоўвала 21 калгас.

З 27 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 гадоў вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Падчас акупацыі ў бальніцы дзейнічала падпольная група (9 чал.) на чале з намеснікам галоўнага лекара Ю. Войчыкам[15] Грэскага падполля. У маі — чэрвені 1942 года члены групы былі арыштаваныя і пакараныя. У 1975 годзе на будынку бальніцы ў памяць пра невядомых падпольшчыкаў ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

З ліпеня 1944 года пачала працаваць сельскагаспадарчая арцель «Гігант»[16]. У 1961 годзе да вёскі далучаны пасёлак Някрасаўка. З 1966 года працавала каўбасная фабрыка. 28 лістапада 1969 года СА «Гігант» пераўтворана ў калгас «Гігант», 26 чэрвеня 2003 года — СВК «Грэск-Агра».

У адпаведнасці з рашэннямі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў ад 22 сакавіка 2010 г. № 192 і № 193 вёска была пераўтворана ў аграгарадок[17].

Рэлігія правіць

Дзейнічаюць рэлігійныя супольнасці:

  • Прыход Царквы Раства Багародзіцы Беларускага экзархату (вул. Школьная, 1). Пробашч — Айцец Аляксандр Корань.[18]
  • Рэлігійная суполка Царквы Хрысціян Веры Евангельскае «Ласка» (вул. Працоўная, 28). Пастыр — Сяргей Жыркоў.[19].
  • Рэлігійная суполка «Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў» (вул. Агародная, 20)[20].

Культура правіць

Культурна-асветніцкую працу праводзяць дом культуры і бібліятэка[21].

У Грэску дзейнічае музей сялянскага побыту пад адкрытым небам[22].

Інфраструктура правіць

Працуюць аддзелы сувязі РУП «Белпошта», ААТ «Беларусбанк»[23], крамы № 43, 44 Слуцкага раённага спажывецкага таварыства. Ёсць парк адпачынку, спартыўная зала.

Адукацыя правіць

У Грэску працуюць сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў[24], дашкольная ўстанова.

Медыцына правіць

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе вясковая бальніца[25], часткамі якой з’яўляюцца фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках Леткаўшчыне, Маяку і Шышчыцах. Працуе аптэка.

Эканоміка правіць

У Грэску працуюць сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Грэск-Агра», філіял «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (каля 90 работнікаў), ААТ «ПМК-71».

Плануецца будаванне свінагадоўчага комплексу ААТ «Слуцкі мясакамбінат» на 24 000 свінняў[26].

Ёсць пажарная аварыйна-ратавальная часць № 2 слуцкага раённага аддзела Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Транспарт правіць

За 5 км на ўсход ад Грэска праходзіць аўтамабільная дарога Р23 (Мінск — Мікашэвічы), за 7 км на поўнач — аўтамабільная дарога Р91 (Асіповічы — Баранавічы).

Аўтобусная станцыя злучае паселішча з Слуцкам[27].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1860 год — 888 чал.; 1885 год — 1068 чал.; 1897 год — 1604 чал., з іх 207 іўдзеяў
  • XX стагоддзе: 1909 год — 1519 чал.[28]; 1926 год — 1796 чал.; 1939 год — 139 яўрэяў[29]; 1971 год — 2192 чал.; 1992 год — 2291 чал.[30]; 1997 год — 2309 чал.[31]; 1 студзеня 1998 года — 2197 чал.; 1999 год — 2125 чал.
  • XXI стагоддзе: 2010 год — 1694 чал.

Славутасці правіць

 
Царква Раства Багародзіцы
  • Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VI ст. да н.э. — VII ст. н.э.)
  • Курган і помнік на братэрскай магіле савецкіх ваенных і ахвяр нацызму (1956)[32]
  • Царква Раства Багародзіцы (1998) у будынку колішняга кінатэатра.

У царкве Раства Багародзіцы з 2002 года міраточыць цудоўны абраз Казанскай Маці Божай[33] і рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак»[34].

Страчаная спадчына правіць

  • Замак
  • Гасціны дом
  • Царква Раства Багародзіцы (1590)

Забудова правіць

Вуліцы і плошчы правіць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Агародная вуліца Лава вуліца
Калгасная вуліца Пабялянка вуліца
Камсамольская вуліца Крывая вуліца
Мінская вуліца Шышчыцкая вуліца
Першамайская вуліца Слуцкая вуліца[35]
Пралетарская вуліца Куток (Кіндзюк) вуліца
Сцяпкоўская вуліца
Садовая вуліца Запечная вуліца

Паводле перапісу 1874 года ў Грэску існавала Селіцкая вуліца[35]. У 1920-я гады ў мястэчку было 8 вуліц: Лава, Крывая, Краўцовая, Замагільная, Шышчыцкая, Сцяпкоўская, Аселіца і Куток.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Грэ́зак, Грэ́зяк
  2. Грэнцы. Грэнская культура(недаступная спасылка), клуб «Спадчына»
  3. Спірыдонаў М. Беларусь на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 г. // «Гістарычны Альманах» № 8, 2008.
  4. Памятныя мясціны Архівавана 6 студзеня 2014. (руск.), афіцыйны сайт Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
  5. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаецца статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Архівавана 18 лютага 2011., дадатак 1 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.05.2007 № 578, Нацыянальны праўны інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
  6. Каштоўныя знаходкі Архівавана 12 сакавіка 2016. (руск.), Слуцкі край. 5 снежня 2008 г.
  7. Побытавыя дробязі нашых продкаў (руск.), АНТ. 9 лютага 2009 г.
  8. З днём нараджэння, родная вёска Архівавана 3 жніўня 2016. // «Слуцкі край», 11 жніўня 2009 г.
  9. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
  10. Родныя вобразы. Гасціны дом Архівавана 21 верасня 2011., этнічны сайт Беларусі
  11. Брэгер Г., Лінская Л. Фрагмент архіва Слуцкага Трайчанскага Свята-Траецкага манастыра ў фондах Нацыянальнага музея гісторыі i культуры Беларусі Архівавана 5 чэрвеня 2020. // «Беларускі археаграфічны штогоднік». Вып. 5, 2004.
  12. Инвентарь им. Гресск кн. Михаила Казимира Радзивилла, составленный при отдаче имения в залоговое содержание Ежи Богуславу Оттенхаузу. 1677 г., Опись дела 505 фонда № 1280 «Радзивиллы, князья» Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня).
  13. Ведомость учета недоимок, числящейся на мещанах и земянах Копыльского кнж., Гресской и Пуковской вол., составленная при передаче в арендное содержание гр. Антону Пшездецкому. 1765 г., Опись дела 609 фонда № 1280 «Радзивиллы, князья» Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня).
  14. Мінулае і дзень сёняшні Грэскай школы // ДУА «Грэская сярэдняя школа» Архівавана 19 чэрвеня 2017.
  15. Слуцкий районный исполнительный комитет. Официальный сайт Архівавана 6 студзеня 2014.
  16. Зональный государственный архив в г. Слуцке. Ф. 178.
  17. Зарегестрированы в статусе агрогородков // Слуцкі край Архівавана 3 жніўня 2016.
  18. Минская епархия Слуцкое благочиние(недаступная спасылка) (руск.), Православие. By
  19. Поместные церкви ХВЕ (руск.), Объединенная Церковь христиан веры евангельской в Республике Беларусь
  20. Поместные церкви Союза евангельскіх хрысціян-баптыстаў Архівавана 5 студзеня 2011. (руск.), Христианский портал в Беларуси на ROGDESTVO.by
  21. Греская библиотека-филиал № 14 сети публичных библиотек Слуцкого района (руск.), Библиотеки Республики Беларусь и зарубежных стран.
  22. Музей пад адкрытым небам стварыў жыхар вёскі Грэск Архівавана 31 кастрычніка 2010. // «Інфа-Кур’ер», 19 мая 2010 г.
  23. Отделение № 615/33 ОАО «АСБ Беларусбанк»(недаступная спасылка) (руск.), сайт ОАО «АСБ Беларусбанк»
  24. Случчына — невычэрпная крыніца талентаў Архівавана 12 сакавіка 2016. // «Слуцкі край». 28 верасня 2010 г.
  25. Греская участковая больница (руск.), Здравохранение Беларуси
  26. На еўрапейскім узроўні(недаступная спасылка) // «Слуцкі край», 21 верасня 2010 г.
  27. Расписание движения автобусов по автовокзалу «Слуцк».(недаступная спасылка) ДУП «Автобусный парк № 2» г. Слуцка (руск.)
  28. Mestechki of Minsk Gubernia. (англ.)
  29. Gresk The Encyclopedia of Jewish Life Before and During the Holocaust: A-J. (англ.)
  30. Шчарбатаў А. Грэск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 167.
  31. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 495.
  32. Обелиск на братской могиле советских воинов и жертв фашизма (в. Грэск) Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.), Афіцыйны сайт Слуцкага раённага выканаўчага камітету
  33. Микашевичи-Туров-Греск Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.), Свято-Елисаветинский монастырь в Минске
  34. Паломничество по маршруту Греск-Слуцк состоится 16 мая (руск.), Православный дайджест новостей
  35. а б Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi by Deborah Glassman Архівавана 4 жніўня 2016.
  36. «Жизнь по заданию. „Зефир“ и „Эльза“ Разведчики-нелегалы»(недаступная спасылка) (руск.), Книгосайт
  37. Самая каштоўная спадчына(недаступная спасылка) // «Голас Радзімы», 25 лістапада 2010 г.
  38. Загадкавы свет Аляксандра Салтаўца Архівавана 23 верасня 2013. // «Інфа-Кур’ер», 24 чэрвеня 2009 г.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Спасылкі правіць